Геі як апошняя надзея Мядвдезева

Як вядома геі не карыстаюцца любоўю гаспадароў Крамля. Штогод у Маскве менты разганяюць маніфестацыі за правы сексуальных меншасцяў. Аднак сітуацыя ў хуткім часе можа змяніцца. У Грузі — галоўны рэгіянальны праціўнік Расеі, гомасексуалісты могуць стаць каталізатарамі зменаў рэжыму.Як піша прэса сёння ў грузінскай сталіцы блукаюць чуткі наконт таго, што ў хуткім часе па яе вуліцах прамаршыруе калона гомасексуалістаў. Праваслаўная грамадскасць трымае сітуацыю пад кантролем. Так Ілля Другі, патрыярх Грузіі зрабіў публічную заяву наконт магчымага дэфіле аматараў нетрадыцыйнага сексу.

У ёй гаворыцца: «Распаўсюджваецца чутка пра тое, што ў Тбілісі ці Батумі збіраюцца праводзіць так званы. гей-парад. У сувязі з чым Патрыярх усей Грузіі Ілля Другі заяўляе наступнае: у нашай краіне, якая мае 2000-гадовую гісторыю хрысціянства, якая акропленая крывёй 100000 тысяч ( так напісана ў арыгінале заявы) пакутнікаў Іверыі, абсалютна недапушчальна праява гомасексуалізму ў прымальнай для народа форме (?), якое азначала б іх публічнае шэсце». Таксама патрыярх лічыць, што правядзенне гей прайду здольнае выклікаць гнеў госпаду на грузінскую нацыю.

Гэтым хлопцам пад силу перамагчы грузинскага сатрапа

Гэтым хлопцам пад силу перамагчы грузинскага сатрапа

Калі праход геяў па вуліцах грузінскай сталіцы сапраўды можа выклікаць падобную дэструкцыю сацыяльнага парадку, псіхічнага калектыўнага стану нацыі, Масква мае абавязкова рабіць стаўку на гэтую катэгорыю насельніцтва.

На тэрыторыі Рашы трэба стварыць лагеры для падрыхтоўкі грузінскіх геяў. Пасля іхнія фармаванні могуць быць закінутыя праз дэсант за той бок каўказскіх гор, дзе яны пачнуць падрыхтоўку да рашучага шэсця, які нарэшце змясціць расейскафобскі рэжым Мішы.

Крыніца: Мірны Атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.