Гей-гуру фінансуе “Гавары праўду”?
Беларуская грамадства працягвае часаць рэпу ў пошуках адказу на пытанне – адкуль ў кіраўніцтва кампаніі “Гавары праўду” столькі бабла?

Вось ты які - Сава Марозаў беларускага адраджэння
Самі арганізатары кампаніі на публіцы намагаюцца сыходзіць ад тэмы. Як правіла нам прапануецца задаволіцца версіяй пра тое, што быццам капусту “праўдарубам” дае беларуская дыяспара ў Расеі, у якой грошы быццам куры не клююць.
Калі прыняць такую тэорыю, не цяжка выявіць кола патэнцыйных спонсараў каманды Някляева – заможных беларусаў у РФ не так шмат. Адзін з іх Барыс Маісееў – нефармальны лідэр руху сексуальных меншасцяў, які паходзіць з Магілёва.
Ці можа правадыр расейскіх сексменаў быць тым самым загадковым мецэнатам Гавары Праўду? Каб адказаць на гэта пытанне трэба больш інфармацыі. Аднак падставы ставіцца да такой версіі без хохмы ёсць. Сімпатыі Маісеева да Беларусі вядомыя. Іншымі словамі лёс гістарычнай бацькаўшчыны яму не па барабану. Акрамя таго сам ён як і Уладзімір Някляеў належыць да артыстычнай тусоўкі.
Застаецца толькі гадаць – які пост атрымае Барыс у выпадку перамогі “правдарубаў” на выбарах прэзідэнта? На яго месцы мы – супрацоўнікі рэдакцыі МА, як мінімум патрабавалі партфель главы прэзідэнцкай адміністрацыі.
Крыніца: Мірны атам


