Навуковае кафэ па пытаннях фінансавання адбудзецца ў Мінску

Міжнародны гуманітарна-асьветніцкі фонд «Жывое партнэрства» у межах праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Нямеччыны арганізуе 28 ліпеня 2010 году паседжаньне навуковага кафэ «Фінансавыя інструмэнты ўстойлівага разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў», якое адбудзецца ў рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў 7, пакой 610, з 10.00 да 15.00.

экакафэ чакае вас

падтрымай iдэю

Паседжаньне прадугледжвае абмеркаваньне існуючых практыкаў і формаў фінансаваньня разьвітых мясцовых супольнасьцяў у межах МП-21, прадстаўленьне эфэктыўных інструмэнтаў прыцягненьня мясцовых рэсурсаў некамэрцыйнымі арганізацыямі ва ўмовах Беларусі, шырокі абмен думкамі аб фондах мясцовага разьвіцьця ды іншых некамэрцыйных арганізацыях, якія дазваляюць прыцягнуць мясцовыя рэсурсы для ўстойлівага разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, мясцовых органаў улады, ініцыятыўных групаў па Мясцовай павестцы 21 Рэспублікі Беларусь, СМІ.

Праграму мерапрыемства, анкету і дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе livingpartnership@tut.byЭтот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script . З пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: (017) 2105610, 029-3580790.

Крынiца Мiрны атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.