Патрэбны гол! Патрэбна два! Патрэбны кубак УЕФА!

Дзіўную рэакцыю выклікала ў беларускім грамадстве споведзь Гі Франсуа Тукама — 28-га довага камерунскага варатара, які пабываў на Акрэсціна

Гэта панты. Самыя паслядоўныя тыфозі - беларускія менты

Гэта панты. Самыя паслядоўныя тыфозі - беларускія менты

Франсуа увогуле жыве ў Еўропе і мае від на жыхарства ў Іспаніі. 1-га чэрвеня ён прыляцеў у Мінск, каб згуляць за нарвежскі футзальны клуб IOF, у матчы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па футзале.
Аднак у аэрапорце яго затрымалі з-за падазрэння ў падробцы пашпарту.
44 дні прайшлі, пакуль беларускія службы пераканаліся: і камерунскі пашпарт, і іспанскі від на жыхарства Гі Франсуа Тукама — сапраўдныя. Увесь гэты час камерунец правёў у прыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, страціў 20 кіло і ў дадатак меў заплаціць за перабыванне за кратамі 250 баксаў. Тукама ў сваім інтэрв’ю адзначае, што пасля эпапеі на Акрэсціна ён больш ніколі не паедзе не то, што ў Беларусь, аднак увогуле ў краіны СНД.
Усе ў шоку ад гэтай гісторыі. Гэта ж натуральны прававы паліцэйскі беспредел. Аднак ці ўсё так проста.
Узгадаем мінорныя вынікі нашых футбольныхклубаў ў гульнях супраць еўрапейскіх каманд, дзе часта гуляюць чарнаскурыя спартсмены, той жа Ранальда. Цяпер пасля гісторыі з Тукамай,думаецца, яны сто разоў падумаюць — ці варта ім калбасіць гуляцьу Беларусь.Як след гэты аспект дае нашым клубам добрыя шансы перамагчы ў рознага кшталту турнірах.
І усё дзякуючы нашым мардаваротам з Акрэсціна., якія на самой справе праявілі сябе як сапраўдныя фанаты — патрыёты і футбольныя стратэгі ўзроўня Лабаноўскага.
Крыніца: Мірны атам

 


Добавить статью в закладки

Comments are closed.