За Баршчавік!

Здаецца, што газавыя войны з “Газпромам” нічаму не навучылі паспалітую ўладу. У дзень, калі Кіраўнік дзяржавы заклікаў Урад шукаць альтэрнатыўныя пастаўкі вуглявадарода, а таксама альтэрнатыўныя віды паліва, новапрызначаны мэр Мінска загадаў вынішчыць у сталіцы баршчавік.

Маўляў, выкасім гэтую расьліну, гэты цуд прыроды з твару сталіцы за 2 гады. Тут і актывісты БРСМ падключыліся, як адзначыў начальнік Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў, “…к концу июня заросли борщевика в Минске будут полностью выкошены. Но могут кое-где остаться единичные растения. Мы рассчитываем привлечь к выявлению этих растений активистов БРСМ.”

Уратуем Баршчавік - ён уратуе нас ад Газпрому

Уратуем Баршчавік - ён уратуе нас ад Газпрому

Але ж што гэта азначае? Міністры ды прэм’еры будуць парогі абіваць іранска-венесуэльскіх дварцоў, а нейкія мясцовыя “царкі” ў гэты час будуць вынішчаць адзіную энергетычную надзею краіны – Баршчавік. Ці можа, яны не разумеюць усёй выгады ад гэтай карыснай расьліны? Ці, можа, вучоныя не падказалі?
Справа ў чым? Вядома, что сок баршчавіка, калі трапляе на скуру, а потом яшчэ і патрапляе пад сонечныя прамяні, пачынае пячы. А калі гэтым сокам намазаць каструлю з вадой, ды выставіць на сонца? Правільна, вада закіпіць. Атрымаецца пара. Пара закруціць турбіну. А турбіна дасі нам электрычнасьць. Усё! Ніякай залежнасці ад газпромаў. Ці у нас баршчавіка замала? Хапае, відавочна. Праз гады тры ўдалай сялекцыі зможам нават экспартаваць энерганосьбіт за мяжу, нафта ж з газам канчаецца па ўсім сьвеце…
Упэўнены, што мясцовае кіраўніцтва абранае на свае пасады не за прыгожыя вочы – адумаецца, зменіць сваё рашэнне. Наколькі мне стала вядома, зоркі беларускай эстрады вырашылі ўзьняць праблему вырубкі баршчавіка, падказаць нашым кіраўнікам, што з расьліны можна займець вялікую выгаду, і ў хуткім часе яны зарганізуюць вялікі канцэрт «За Баршчавік» у полі баршчавіка пад Міньскам.

Кім
Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Добавить статью в закладки

One comment

  1. Василь Уфоедов
    #1

    хорошее дополнеие к тексту Ярылы Пшаничнага http://mirnyatom.net/695772/pomsta-stalina/