Аватар супраць ГЭС

Бразільскі прэзідэнт Лула де Сільва пасварыўся з Джэймсам Камеронам, стваральнікам фільму Аватар.

Абпранілі Пандору, абаронім і Амазонку!

Абпранілі Пандору, абаронім і Амазонку!

Бразільскі гарант высмеяў учынак кінематаграфіста, які некалікі месяцаў таму падтрымаў пратэсты індзейскіх плямёнаў рэгіёну Амазонкі супраць праекту будаўніцтва у сельве Гідраэлектрастанцыі. З такім праектам зараз носяцца ў структурах бразільскага ураду.

Па словах Лулы было б лепш, калі б Камерон дапамог разабрацца з катастрафічнай сітуацыяй, якая ўзнікла ў Мексіканскім заліве з-за катастрофы на адной з нафтавых пляцовак.

Сваю заяву Лула зрабіў падчас візіту ў горад Атаміра. Менавіта па суседству з ім плануецца пабудаваць амазонскую ГЭС. Падчас публічнай прамовы прэзідэнта атакавала група моладзі. Лула ў адказ заявіў, што калі быў маладым таксама пратэставаў супраць будаўніцтва адной ГЭС. Аднак цяпер, калі вырас зразумеў, што быў дурнем.

А яго словах тыя пратэсты фінансавалі аргенцінцы, якія не жадалі , каб Бразілія развівала гэты сектар.

Крыніца: Мірны Атам


Добавить статью в закладки

One comment

  1. mirnyatom.net
    #1

    Атака клонов! или это из звездных войн?