Вяликая газавая айчынная
Шмат каму не зразумелая логіка наша ўраду ў цяперашнім газавым канфлікце з Масквою. Гаворка пра доўг памерам у 200 мільёнаў, які трэба выплаціць да 21-га чэрвеня.

План Барбароса вельмі нагадвае план скарачэння паставак газу у РБ
Інакш – каварныя маскавіты адключаць газ. Здавалася б шо такое 200 мільёнаў? Гэта абсалютная дробязь. Вайсковым парадам больш – вайсковым парадам менш.
Замест гэтага наш кіраўнік ўвесь кажа пра нейкія акопы, у якіх нехта гніў, пра тое, што Расея вінна нам як зямля калгасу нам за абарону яе заходніх рубяжоў ад натаўскіх супастатаў і г.д. Усё гэта спісваюць аналітыкі на ўпартае нежаданне прызнаць новыя рынкавыя рэаліі.
Аднак ці – ці ўсё так проста? На самой справе ў кроках беларускага ўраду ёсць лагічнае зерне. Паглядзіце на календар. На носе 22-ое чэрвеня – дзень пачатку Вялікай Айчыннай Вайны ў 1941-ым годзе. Каляндарнымі абставінамі і фармуліруецца наша тактыка ў вайне з Белакаменай. Задача – пратрымацца да 22-га. Пасля усё будзе ціп – топ.
Адключыць нам газ і пачаць энергетычную вайну у дні, калі ўсе згадваюць пра напад фашыстаў у 41-ым, значыць аўтаматычна выклікаць негатыўныя для сваяго іміджу асацыцыі. Газпром адразу становіцца падобным на Вермахт, а яго кіраўнік Міллер на нямецкага фельдмаршала Гудэріана.Між тым Мінск становіцца падобным на ахвяру агрэсіі. На нашым баку адразу культурны капітал, вялікі мабілізацыйны рэсурс Другой Сусветнай. Напрыклад музычны фальклёр, які можна падкарэктаваць адпаведна палітычнаму моманту.
“22-го июня
ровно в 4 часа
Газ отключили,
Нам объявили, что
началась война»
Як не фіг можна стоадсоткава гарантаваць, што такі сцэнар Маскве не патрэбны. А гэта значыць, што пратрымаўшыся да 22-га мы пасля выйграем яшчэ пару тыдняў.
А пасля яшчэ нештра прыдумаем.
Крыніца. Мірны атам



июня 23, 2010 at 14:52
по ветру бум газ собирать)))скоро ветроустановку запустят!