30 год Вольнай Рэспублікі Вендланд

Германскія эколагі адзначаюць 30-ую гадавіну стварэння г.з “Вольная Рэспублікі Вендланд. 6-га чэрвеня 1980-га году пратэстуючы супраць практыкі захавання адыходаў АЭС пад горадам Горлебенам эколагі захапілі суседні лес і вырашылі застацца тут жыць.

Вендланд - барацьба працягваецца

Вендланд - барацьба працягваецца

Быў створаны нейкі гарадок з зямлянак. Іхнія жыхары заявілі, што тэрыторыя выходзіць з складу ФРГ. Адначасова была абвешчаная Вольная Рэспубліка Вендланд, якая існавала пару месяцаў. За гэты час грамадзяне Вендланда спрабавалі прабрацца на зону магільніка і парушыць інфраструктуру праз якую ўвосень меў прайсці канвой з адыходамі. У сваю чаргу паліцыя спрабавала выштурхнуць людзей з акругі вакол аб’екту. У ход ішлі бульдозеры і трактары.

Адначасова па ўсей краіне шлі акцыі салідарнасці з Венландам. Пратэсты вакол Горлебена пакінулі вялікі след у нямецкай народнай культуры. Узнік цэлы накірунак у музычным фальклоры, звязаны з барацьбой за Венладнд. Цяпер тыя, каго ганялі паліцэйскія 30 год назад, публічныя героі. Шмат з іх прыехала на гадавіну тых падзей. Акрамя экскурсаў у гісторыю былыя лідэры Вендланду заклікалі арганізаваць ураду Меркель, якія выступае за развіццё атамнай індустрыі, гарачую восень – не дапусціць праходу атамнага канвою у Горлебен ў бліжэйшы верасень.

Крыніца: Мірны атам

Статьи по теме


Добавить статью в закладки

Comments are closed.