Аб захаванні помнікаў гісторыі

Значэнне Беларускай АЭС, якая будуецца цяпер,для нашчадкаў ўжо зараз, відавочнае. І як след ужо цяпер трэба думаць наконт кансервацыі гістарычных помнікаў, звязаных з часамі канструкцыі станцыі.

Вось яна - будучая Мекка беларускіх турыстаў

Вось яна - будучая Мекка беларускіх турыстаў

Нашы праўнукі і ўнукі павінны ведаць у якіх цяжкіх, амаль нечалавечых умовах будаваўся гегемон нашай энергетычнай незалежнасці ад Расеі, які працуе на расейскі уране і адыходы якога захоўваюцца ў Расеі.

Таму ўжо зараз трэба ламаць галаву як захаваць аб’екты быту першых піянераў айчыннай атамнай эры, каб пасля надаць ім пасля статус музеяў. Адным з такіх будучых месцаў турыстычнай пілігрымкі для кожнага турыста, якога занесла ў Астравец безумоўна пабудаваны побач з пляцоўкай пад АЭС клазет універсальнай мадэлі М-Ж ( глядзі на здымку).

Колькі будаўнікоў сядзела на ачку гэтага нужніка і ў думках ясна бачыла будучы атамны горад.

Патрабуем абвясціць тубзік ужо зараз помнікам гістарычнай спадчыны, павесіўшы на яго адпаведную таблічку – “Помнік архітэктуры. Ахоўваецца дзяржавай”. .

Крыніца: Мірны атам

Статьи по теме


Добавить статью в закладки

Comments are closed.