Славянскі Базар: падводзім вынікі

Напрыканцы мінулага тыдня скончыўся чарговы “Славянскі базар”. Чым жа ён запомніўся? Прапануем вашай увазе агляд ад нашага музычнага рэпарцёра «Мiрнага Атаму»  Кіма Астраўцова.

Пачатак майго таямнiчага падарожжа з Мiколай Баскавым чытай тутака

Запалілася зорка Мулявіна

У Віцебск мы з Міколай Баскавым прыехалі пад вечар і пайшлі шукаць ягоную старую сяброўку – Кадзішаву. Надзея сядзела ў закрытым клюбе ды выпівала малочныя кактэйлі. Нашаму спатканню зорка была радая. Мы адразу распавялі ёй, што хочам сёння ўначы запаліць дзьве зоркі:  Баскаву і Мулявіну. Тая захацела паўдзельнічаць у гэтым разам з намі, і мы пачалі чакаць цемры. Недзе каля дзьвюх гадзінаў начы мы селі ў шыкоўны кабрыялет Надзеі і выправіліся на алею зорак.

– Гэтага звера мне падарылі нядаўна. Вашай вытворчасці, дарэчы, – зазначыла Кадзішава.
Праз колькі хьвілінаў мы ўжо прабіраліся на алею зорак. Мікола высыпаў на зямлю пакет трускавак і са словамі “люблю клубнічку” пачаў выкладваць на алеі зорак сваё імя. Надзея ж тым часам “запаліла” зорку Мулявіна з бульбы.
– Бульбачка, вараная. У мундзірах, – прашаптала яна. – Шкада толькі, што сала не захапіла…
Наступнай раніцай я наведаў алею зорак, але новыя імёны кудысьці зьніклі – відаць закусіў хтосьці з аховы…

Чым харчаваліся зоркі?
Яшчэ за тыдзень да пачатку Славянскага базару ўся краіна абмяркоўвала райдэр Рыбака. Хлопец літаральна шакіраваў беларускіх арганізатараў. Зоркавы пераможца Еўрабачання замовіў сабе бананы, пяльсіны, добрага піва і шмат якой іншай экзотыкі.
А што ж патрабавалі іншыя зоркі Базару? Мне пашчэнціла прабрацца ў сталоўку Славянскага базару, і падгледзіць, чым жа харчаваліся нашы ды замежныя зоркі.
Бядросавіч уплятаў за тры шчакі мясцовыя чабурэкі. Па чутках супрацоўнікі сталоўцы бегалі ажно на вакзал за імі, бо Бядросавіч ясі толькі вакзальныя чабурэкі. Для таго каб чабурэкі не астылі па дарозе з вакзалу, адміністрацыя Славянскага базару выпісала з Венясуэлы спецыяльны падагравальны кошык. Сьпявак запіваў чабурэкі мясцовай ражанкай. Ходзяць чуткі, быццам зорка яшчэ на пазамінулым фестывалі адкрыў для сябе гэты рацэпт: вакзальныя чабурэкі з ражанкай добра ўплываюць на галасавыя звязкі.
Бядросавіч падзіліўся сваім сакрэтам і з Хмяладзе. Але той адмовіўся ад сяброўскай парады і налёг на чыпсы Анега са смакам маркоўкі. Запіваць жа вырашыў мясцовымі сартамі пладова-ягаднага віна. Прыбіральшчыца са сталоўцы распавяла мне, быццам спецыяльна для Хмяладзе арганізатары замаўлялі за тысячы даляраў бутэлькі з музэя Віцебскага ЛВЗ. “Дарма гэта ён, – шаптаў Бядросавіч. – Голас падсадзіць…”
А вось Валеры Лівонцьяў больш налягаў на Крыніцу моцную. Кажуць, быццам мэтар нічога акрамя гэтага напою не ўжывае. Беларускае піва выпісваюць яму нават у Маскву. І вось нядаўна ён адмовіўся ад канцэрту ў Нью-Ёрку, бо мясцовыя арганізатары не змаглі дастаць нашага напою.

А што ж сам Рыбак?
Рыбака мне пабачыць не давялося. А шкада. Спецыяльна для зоркі рэдакцыя “Мірнага Атаму” замовіла ў кандытарскай шакаладны асобнік нашай газеты. Я перадаў гэты падарунак праз фанатаў Рыбака: яны абяцалі, што газета будзе прэзэнтавана Рыбаку…
Аднак, наколькі я даведаўся, фанаты сваё абяцаньне ня выканалі. Пераплавіўшы асобнік “Мірнага Атаму” у скрыпку, яны падаравалі яго Рыбаку, аб чым Аляксандар і напісаў у сваім блогу на facebook(e).

Скрыпка Рыбака зроблена з "Мірнага Атаму"?

Скрыпка Рыбака зроблена з "Мірнага Атаму"?

Кім<br /> Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік «Мірнага
Атама»

Добавить статью в закладки

One comment

  1. mirnyatom.net
    #1

    так а хто перамог сярод маладых выканаўцаў? ходзяць чутки, што гэта i зноў быў замежны беларус?