Бакіева ў чырвоную кнігу!

7-га мая пераходны урад Кіргізіі афіцыйна патрабаваў выдаць свайго законнага прэзідэнта, які знаходзіцца пад аховай беларускай дзяржавы.

Хутка на старонках Чырвонай кнігі з’явіцца Bakiev Sapiens.

Хутка на старонках Чырвонай кнігі з’явіцца Bakiev Sapiens.

Што рабіць?

Выдаць Курманбека мы ня можам. Ён наш госць.Застаецца шукаць нейкую прычыну. І тут на дапамогу як заўсёды прыйшла сама фартуна

Пачнём за таго, што Бакіева хаваюць, як лічаць шмат хто, ў Беразінскім запаведніку.

«У нас чуткі пайшлі яшчэ з мінулай пятніцы, што там, дзе ў нас рэзідэнцыя Лукашэнкі «Плаўна», знаходзіцца Бакіеў, — распавёў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» прадпрымальнік Алег Тычына з Лепелю. — Учора я размаўляў з людзьмі адтуль — кажуць, што так. Там і міліцыя дзяжурыць, і сувязісты з Лепельскага вузла сувязі. Не ведаю, для чаго яны там. І хуткая дапамога. Вядома, стоадсоткавай інфармацыі няма, але чуткі з’явіліся. І людзі ў Лепелі кажуць, што Бакіеў ў Бярэзінскім запаведніку, у рэзідэнцыі «Плаўна». Вось такая ў нас ходзіць інфармацыя».

Адсюль лагічны наступны крок. Абвесціць Бакіева ўнікальным стварэннем прыроды дастойнай запаведніку і занесці яго ў Чырвоную кнігу. У такім выпадку на ўсе патрабаванні Бішкека можна будзе лёгка са спасылкай на канвенцыі аб ахове рэдкіх прадстаўнікоў фауны класці валасаты болт.

Па-першае мы ня ведаем як павядзе арганізм такой рэдкай ў прыродзе істоты як Бакіевўў Кіргізіі. Ці зможа ён адаптавацца да горных умоў?.
Па-другое: дзе Вы бачылі, каб нейкая дзяржава пагаджалася на тое, каб аддаць ды яшчэ за бясплатна адзінага ў свеце прыроднага экспаната.

Можа вам, кіргізскія дэмакраты, ў дадатак яшчэ і зубра падараваць?

Чорны бусел, палеская жаба, амурскія тыгр, Бакіеў: яны павінны жыць!

Крыніца Мірны атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.