Каляндар атамнай эры - 10 красавіка

На другім рэактары адзінай венгерскай атамнай электроўні Пакш у 2003 годзе здарыўся «сур’ёзны інцыдэнт» (ўзроўню 3 па шкале INES - Міжнароднай шкале ядзерных здарэнняў).  Другі рэактар заглушылі для планавага штогадовага абслугоўвання, з яго выгрузілі 30 паліўных зборак і памясцілі апошнія ў прыладу для ачышчэння паліва. Расійскія зборкі ядзернага паліва патрабуюць перыядычнай ачысткі ад карозіі, дзеля чаго ў 2001 годзе ў Пакшы паставілі адмысловую нямецкую ўстаноўку.
Але FANP (раней Siemens KWU) - распрацоўшчык і пастаўшчык абсталявання - схалтурыў. Нешта недзе недаразлічылі, не атрымалася належным чынам ахаладзіць паліва - у выніку з-за перагрэву са зборак

пачалі выдзяляцца радыёактыўныя газы. Работнікі станцыі ў спробах разабрацца ў прычынах здарэння занадта рэзка пусцілі халодную ваду - зборкі з-за перападу тэмператур атрымалі пашкоджанні, а ў ваду ахаладжальнага басейна паступілі дадатковыя радыёнукліды.

Радыёактыўныя газы (ў тым ліку крыптон-85) з рэактарнай залы паступілі ў навакольнае асяроддзе - 160 тэрабекерэляў толькі за 10 красавіка (а выкіды працягваліся некалькі дзён). Рэактар прастаяў больш за год, і толькі ў верасні 2004 яго ўдалося ізноў запусціць.

І з такім вось персаналам і ўзроўнем бяспекі Венгрыя збіраецца будаваць яшчэ два блокі АЭС, як заявіў у лютым бягучага году прэм’ер-міністр Ферэнц Дзюрчань. Пажадаем венгерскаму ўраду правалу ў гэтай неразумнай задуме.

Статьи по теме

Мы-пякучка крапіва! Рентгены независимости

Добавить статью в закладки

Comments are closed.