Баскава ўнесьлі ў спіс прадуктаў, забароненых на ўвоз на тэрыторыю Беларусі?

Днямі распачаўся XVIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песьні “Віцебск–2009”. Распачаўся са скандалу – на Славянскі Базар не прыехаў Мікола Баскаў. Афіцыйны бок агучвае вэрсыю хваробы Баскава. Але ж у чым сапраўдная прычына? Карэспандэнт “Мірнага Атаму” выправіўся на Славянскі Базар каб разабрацца ў сытуацыі.

Калі я сеў у цягнік Мурманск–Мінск–Віцебск, то падумаў, што мяне чакае доўгі і марудны шлях. Загадзя я запасься лівярнай кілбасой і чатырма палтарачкамі Кагора. Сеў, нарэзаў кіўбаску, адчыніў бутэлечку – у маім вагоне нікога не было, так што можна было піць засяроджанна. Раптам я пачуў чых. “Бздур нейкі! Ах, Кагор, Кагор,” – падумаў я і, не зьвяртаючы ўвагі, працягнуў сваё падарожжа. Але ж празь колькі хьвілінаў зноў пачуў чых. Так, на гэты раз гэта быў дакладны чых – хтосьці чыхаў акарут пада мной. Я падняўся зь сядушкі і прыпадняў яе. Там аказаўся чалавек.

Міколу Баскава не пусьцілі ў Беларусь з-за астатачных анцібіёцікаў?

Міколу Баскава не пусьцілі ў Беларусь з-за астатачных анцібіёцікаў?

– Што ж ты сядзіш тут?

Чалавек спужана маўчаў. Зноў чыхнуў.

– Ды не пужайся ж ты мяне. Лепш вылазь.

Чалавек выпаўз, прысеў насупраць мяне. Мы разгаманіліся. Аказалася, што гэта той самы Мікола Баскаў.

– Дык чаго ж ты адмовіўся ад выступу на Базары? – запытаў я ў Баскава.

– Дык і не адмаўляўся я. Не прапусьцілі мяне вашыя пагранцы.

– А што ж так?

– Дык вёз я сыроў сычужных з Разані. А вашыя кажуць, маўляў, заразіўся я ад гэтых сыроў нейкімі астаткамі анцібіёцікаў, і ўнесьлі мяне як заражонага ў сьпісак прадуктаў, што забароненыя на ўвоз у вашую страну… А мне ж на Базар ехаць нада. Вось і давялося мне хабар правадніцы даць, каб схавала мяне пад сядушкай. А тут ты… Апчхы!

– Дык, відаць, і сапраўды захварэлы ты нейкі. А чаго цябе так у Віцебск цягне?

– Чуў я, быццам алею зорак у вас там адкрываюць. Дык вось, хачу я там сваю зорку адкрыць. Ну, і Мулявіна, канешне ж. А то вы зусім пра сваяго песьняра забылі…

Чытайце у наступных выпусках працяг рэпартажу з Славянскага Базару.

Кім<br />
Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік «Мірнага
Атама»

Добавить статью в закладки

2 comments so far

  1. mediabarcamp
    #1

    а может он это антибиотиками от венерических «радостей» лечился, вот и пришлось придумывать загадочную историю про сычужный сыр. кстати, неужели опять границу с Россией построили, что погранцы его не пустили…

  2. Кім Астраўцоў
    #2

    Запэўнівае, што ўся справа менавіта ў сырах сычужных. Ды й мяжу, кажа, узнавілі. Хаця верыць гэтым зоркам — сябе не паважаць.
    Заўтра выйду на сувязь, распавяду, як мы з Баскавым сёньня ўначы зорку ягоную на алеі запальвалі.
    А зараз бягу на інтэрвью з Джымам Морысанам.