На шляху да гармоніі з наваколлем

У рэдакцыю Мірнага Атама паступіў незвычайны ліст споведзь старога алканаўта, які неўвычайным шляхам прыйшоў да ідэяў устойлівага грамадства.

зялёны патруль сталічных паркаў

зялёны патруль сталічных паркаў

 
Добры дзень дарагі Мірны Атам. Піша цябе Трафімыч, слесар 3-га разраду з МТЗ, Хацеў бы падзяліцца з табою некаторымі думкамі наконт
Калі даведаўся пра той закон, які піва на лаўках піць забараняе, я прызнацца вельмі негадаваў. Што ж гэта такое: ужо рабочаму чалавеку і нажраца нельга? Што ж яму цяпер — газету чытаць? Ужо ў першы дзень дзеяння закону на сваёй скуры даведаўся ягоную крэпкую антынародную сутнасць. Хацеў пасляпрацы з флянцам Аліварыі культурна на дзіцячай пляцоўкі пасядзець. І тут мянты! Малалеткі, блін, саплівыя, а ўжо панты кідаюць: законы мяне чытаюць. Пратакол не склалі канешне, но настрой ужо не той.
Пі з пакецікаў — далі параду мяне маладыя хлопцы у завадской курылцы. Так робяць усе пьянтосы ў Штатах. Але сама думка пра тое, што я былы вецеран штурму Прагі ў 68-ым, які прысягу СССР даваў, буду як той каўбой з пакетыкам хадзіць, выклікае у мяне сорам.
Прыдумаў тады я такі хітры спосаб: браць фауст і падалей ад мянтоў ў парк сыходзіць. І тут у спакойнай атмасферы квасіць. Пайшоў раз. Зашыбенна. Ніякіх цябе праблем. Другі. А на трэці накаціўшы паўтаралітровы гандон Класікі і запіўшы усё гэта літрам Дзесяткі чамусьці вырубіўся прама на газон. Прасыпаюся, можа так, праз гадзіну. Уставаць ня хочацца ды і немагчыма. Органы яшчэ не працуюць. Гляжу — побач нейкая травінка ці кветка. А па ёй нейкі мураш паўзе. І падумаў я ў тую мінуту, што ўсе мы дзеці твае, зямля. Што берагчы трэба нашу прыроду, лес, буслікаў, жабак і нават каларадцкіх жукоў, якія, падлы, бульбу на дачах жруць.
Вось так я прыйшоў да экалагічнага мыслення. На наступны дзень узяў з сабою ў лес сабутыльніка па цэху. Напіліся, упалі на зямлю. Я кажу: глядзі Петровіч, якое вакол хараство. Петровіч таксама хутка пранікся і стаў эколагам.
Цяпер на заводзе нас дзейнічае цэлая экалагічная ініцыятыва. Амаль кожны дзень мы затарываемся чым трэба. выходзім на прыроду і без громкіх фраз яднаемся з ёй. Часам нават стаўлю сябе пытанне: калі б не той закон пра забарону бухаць на лаўках, магчыма я б ніколі не пазнаў усеё гэтай касмічнай гармоніі, застаўся простым дваравым алкашом.
З павагай
Трафімыч


Добавить статью в закладки

One comment

  1. Лена Рыжикова
    #1

    а так экалагiчны алкаш-а сэнс??