Помнік слімаку

Шаноўны чытач!

Мы распачынаем новую рубрыку. Гэта вам не Малахаў Мінус, а Пшанічны Плюс! Толькі самыя актуальныя рацэпты вылекаваньня ад пражжонага народнага лекара Ярылы Пшанічнага.
Забалела галава? рука трасецца? смага замучыла? — «Дык гэта ж лучавая балезьнь!» — адкажа Пшанічны й выпіша рацэпт.

Чытайце штотыдня па серадах.

Яшчэ брытанскі зруйнавацель-кінагеній Пітар Грынуэй у стужке “Z00” адзначыў карысныя ўласцівасьці слімакоў. Але гэта замежная байка.

Сьлімак - лекар і цаліцель Нарачанскага краю.

Сьлімак - лекар і цаліцель Нарачанскага краю.

Тут на Беларусі ўсё зусім інакш. На нашага лекавага слімака расчыняў зяпу не ітолькі француз-банапарціст, но й кайзераўскія ды гітлераўскія браканьеры, якія  ў мностве без справы хісталіся па лясах Мядзельшчыны, палявалі на маленькіх гермафрадзітаў. Справа ў тым, што пад час ваеннага паходу недарэк салдатню зваліла пагібельна-небяспечнае барадавачнае калаццё, якое, як думалі фашыскія маршалы, выклікана маленькімі санітарамі леса. Чорныя барадаўкі пакрывалі ваяк, а мясцовыя старухі, ўзгадывая газавыя атакі кайзэраўцаў, ціха сьмяяліся з дурняў, ведаючы сапраўдны чыннік гэтай хваробы ды шэптам сьпявалі – “сьлімак, сьлімак, выцягні рогі – хай ворага прагоняць богі”.

Слімак заўсёды быў першым сябрам селян. Захварэла дзяцё – бяры слімака ды адвары. Наваліўся пахмельны сіндром бяры слімака за вушы і ў мяшок. Мяшок на шыю й так хаді дзевяць дзён да магазіну пакуль табе не згоняць адтуль з-за сьмярдзючага паху. Царапіна – пусьці сьлімага павандраваць па сваім целе – й ўсё гуд.

А што тычацца барадавачнага калацця то рэцэпт прост як рэдзька: у самую кроткую ноч трэба адшукаць чорнага сьлімака, накалоць яга на галінку баярашніка і сьпець адвечную лечэбную песеньку – “Барадаўка на зьвярушку перайдзі, на сльмакову ракушку перайдзі”.

Запытаеце, а чаму старухі сьмяяліся? Дык ад таго што песеньку па асабліваму сьпявалі з другімі словамі – “Барадаўка на Гітлера перайдзі на крэсьцік фашыстоўскі перайдзі”. Так й зьнікла на краі нарачанскім карычнявая чума й фашыст хворы да дому падаўся, сваіх сьлімакоў шукаць, якіх у ніх ад самага борнраждзення не было.

Так нашы бруханогія праславілі Нарач на ўсю Яўропу. Таму і помнік сьлімаку стаіць заслужанны.

Ваш  уласны  знахерЪ
Ярыла Пшанічны +


Добавить статью в закладки

2 comments so far

  1. Василь Уфоедов
    #1

    лично мне кажется, что это памятник летающей тарелке, которую транспортируют к стартовой площадке.

  2. banker
    #2

    няхай НЛА унясе самага капрызнага…