Будуем экаdоом

Няма дома – пабудаваць не пасьпеў – хрэнова. Чалавек – жывёла абшчэственная але вельмі капрызная, таму патрабуе цяплыні ды дбаньня над сваімі цельцамі. Ну калі ўжо ёсьць кватэра гэта не ў шчот – гэта не чупа-чупс за шчакою. У паралепіпедах з цэглы, цэменту й шкла не месца для адпачынку сур’ёзна хвораму на мазгі мэну апасля працы. Саседзі ды народ прышлы, толькі болей вампірыць будуць, лекі скрадываць ды дурны глаз класьць праз сьцяну паспрабуюць, негаворачы пра тое што без запыту лезць да тваяго альтэр эга. Як гаворыцца – problem variаblem.

Экадом ад Ярылы Пшанічнага

Экадом ад Ярылы Пшанічнага

Яшчэ Рулаф Схэйлінг прапанаваў усё сьмецце спрассаваць ды нарабіць блокаў з якіх потым набудаваць усяго чаго душа патрабуе. І гэта ўсяго за 5000 даляраў. Earthship – вось яшчэ адно сьвятло на прыканцы тунелю. Сучасная западная тэхнялёгія будоўлі са сьмецця сваёй ўласнай хаткі.

Тут патрэбны іншы выхад – будуем экаdoom. Ён павінны быць вельмі танным, тым больш нада выкарыстовываць толькі сваяго праізвадзіцеля. Таму экаdoom будуем каля дому пабач со страіцельным матерыялам. Сьцены лепей за ўсё ўзвязьці з картону. Добра калі можна знайсьці скрыню ад халадзільніка ці ад пральнай машыны – гэта ўжо палова працы.

Так называемы greywater (вада, якой нада мыць твар), збіраць можна падчас дажджу ў тазік, ці як пеў мэтра рассейскай шансон эстрады пра амерыканскі аўтамабіль – “додж меня мочыць, додж мне як душ”. Але мы павінны паважаць правілы дарожнага руху.

Энэргетычна сьметны дом паўнасьцю аўтаномен: солнечные батарэі й усячэскія гідра-сьпірта-шмурдзячная ўнутраннае паліва споўна забеспечыць гаспадароў танным электрычаством. З кватэры цяперыча можна прынесьці любімыя прадметы якія яшчэ не ўцюханы па праграмме энэргазбярагання на мясцовай таўкучке. Каб не было траблаў з працэссам жыццёдзейнасьці, так ноччу ніхто ні бачыць, а ў дзень мой дом мая крэпасьць.

Уласная фазэнда ў глыбіні двара гэта стыльна. Толькі так можна адчуць сабе шкляным магнатам са Шклова, ці картонным мільлянерам з мястэчка Картовічы. Цяпер можна смела рабіць кар’еру па самых запатрабаванных прафесіях.

Калі жылішча ўпісываецца ў ландшаўт, то ніхто не зможа не захапіцца прыемным відовішчам. Так гарманічна наша хатка дапаўняе двары. Абслугоўваньне жылішча чалавекам павінна красць вельмі мала часу, мінімум фізычных і матэріальных марнаваньняў.

Ярыла Пшанічны


Добавить статью в закладки

Comments are closed.