Чарнобыльская рулетка

Спікер украінскай Вярхоўнай рады Ўладзімір Літвін падтрымаў ідэю вярнуць у краіну ігравы бізнес, аднак прапанаваў свае варыянты дыслакацыі рознага кшталту казіно. На яго думку ім самае месца на далёкіх выспах, або ў чарнобыльскай зоне.

bondНагадаем, ігральны бізнес ва Ўкраіне быў забаронены з 25 чэрвеня 2009 гады. Адначасова дэпутаты абавязалі выканаўчыя ўлады вызначыць некалькі зон, дзе гульні могуць быць дазволеныя. Аднак гэтага дасюль не зроблена. Новы кабінет, які фармуе Партыя Рэгіёны, вырашыў пакончыць з праблемай. Як раней заявіў старшыня дэпартаменту Дзяржаўнае прадпрыемства Міхаіл Бродскі, у хуткім часе плануецца прыняць закон, па якім ва Ўкраіне зноў адкрыюцца казіно. Па яго словах яны маюць знаходзіцца ў Крыму, дзе ёсць добрая інфраструктура для турыстаў, якая ўзімку прастойвае. Аднак крымскія ўлады выступілі супраць падобнай ініцыятывы, апасаючыся наплыву крыміналу.

Падтрымаў іх і спікер, аднак з іншай прычыны. «Нам трэба вызначыць месцы ва Ўкраіне, дзе мы можам забяспечыць кантроль за ўездам і выездам з гэтай тэрыторыі, каб было адпаведнае дэклараванне гэтых грошай», — сказаў Літвін. Ён таксама ўжо прапанаваў такія месцы: выспы Тузла і Змяіны, зона адчужэння ЧАЭС.

Пакуль літвінаўскую прапанову у структурау х ураду не каментуюць. І дарма. Рашэнне трэба прымаць аператыўна. Як заявіў раней той жа Бродскі ігральны бізнес аднаўляюць, каб сабраць грошы на Еўра-2012, якое ўжо не за гарамі.

Між тым АЭС як зона для казіно сапраўды цудоўнае месца. Гэймеры атрымліваюць дадатковы фактар азарту — не падчапіць падчас гульні крытычную дозу радыяцыі. Тут куды больш эмоцый, чым паставіць усё на зеро.

Акрамя таго памежным службам будзе лёгка вылічыць усіх, хто паспрабуе нелегальна вывезці з Украіны грошы, якія былі заробленыя на рулетцы. Шахраяў можна вылічыць з дапамогаю дазіметра, які адрэагуе на вялікую дозу атрыманую ў чарнобыльскім казіно радыяцыі.


Добавить статью в закладки

2 comments so far

  1. mediabarcamp
    #1

    думаю, что они могут играть на дозу антидода или новый дозиметр

  2. Глеб Белов
    #2

    И на льготы, отобранные у чернобыльцев