Бяроза ўсяму галава

Яшчэ гучаць вясёлыя вясновыя выбухі на рэчках беларусі, якія небыта жадаюць прабудзіць беларускую рыбу ад зімняй сьпячкі, выклікаюць з самай глыбіні вадзяннікаў ды русалак да працы на новых, пабудаваных толькі за апошнія лютыя месяцы сучасныя, праўлікацельныя прадпрыемствы, а па над палямі ўжо зацягнулась адвечная песьня нашага вялікага песьняра Мулявіна пра крывю драўляную – бярозавы сок.

Як паведаміў БелаПАН на беларусі на 35 адсодкаў будзе павялічана добыч цудоўнага натуральнага сока — падарунка сакральнага дрэва – бярозы. У гады імпартазамешчэня мінавіта толькі бяроза мае магчымасьць захаваць беларускую незалежнасць ад танных вырабаў кітайскіх долчаў да габанаў. Адвечна бяроза гэта і папера і посуд, прытулак ды цяпло ў зямлянках. Смаляная бераста захавала на сябе першыя думкі, мары ды пачуцці прабацькоў, вялікія скруткі ведаў яшчэ скрыты недзе ў дуплах старажытных дубоў, якія яшчэ не праглынула, дзікая зява гідраэнэргецікі. Почкі якія хутка папукаюцца на дрэве змогуць дапамагчы набруклым ныркам беларускіх алкагалістаў, лепей чым правакацыйны анціброварскі закон пра ужыванне традыцыйных пенных напояў. Бярозавы венік не толькі выгане сатану з-пад скуры, але дарьць асалоду шчупальцам верцікалі ўлады й новыя дасягненні і подзьвігі як гаворыца не за гарамі гора.

bereza

Иточник березового сока с мякотью

Яшчэ ад былой расейскай імперыі вядомы сталыя рэцэпты прыгатавання магічнай бярозавай кашы, якой у часы неўраджая кожны ўласны пан мог накарміць любога крэпаснога ці цывільнага недарэку ад пуза. Акурат па суботах, калі нельга нават запаліць сьвятло, спецыяльная служба паліцэйскіх-кухараў раз’яджала па местэчках і метанакіравана давала до волі паласніца пахкім, дымлівым, свежэпрыгатаваным ласункам. Сення стары рэцепт амаль забыты, толькі прапаленыя БДСМ-актывісты захоўваюць традыцыі вялікаімперскіх містыкаў-практыкаў.

Таму выпадкова на вум прыходзіць параўнанне, ці можна ўвогуле сьвярджаць, што калі на беларусі бульба – другі хлеб, то бяроза канешне трэці. Няхай ўлада па поўнай меры будзе разпрацоўваць карысьць бярозы – і прымаўкі ды прыказкі па новаму, па сучаснаму зноў загучаць паміж працоўным спадарствам. Бяроза вум навострыць. Будзеж дудкай бярозу піць. Была бы бяроза а зубы знайдуца. Галоднаму бяроза сьніцца. Гультаю бяроза на кію. Не мы бярозу носім але бяроза нас. Бярозай не кармі. Жыць на чужых бярозах. Надзённая бяроза. Бяроза ды соль. Сатварыў божа дурня – зрабіў й бярозу.

Рэцепт нашых продкаў:

Бярозавы гарэлачны настой супраць аскарыд і астрыц.

Адну гарбаную лыжку заліць адным малінаўскім стаканом кіпня.

Атуліць на 1-2 гадзіны, працедзіць, па густу дадаць звычайнай гарэлкі і прымаць на працягу 30 дзён 3 разы на дзень апасля ежы па 30 грамаў.

Й гарантавана любы аскарыдны іншапланецянін пакіне нажытае месца.

Ваш народны знахерЪ
Ярыла Пшанічны


Добавить статью в закладки

4 comments so far

  1. mediabarcamp
    #1

    и что, неужели и в правду помогает?

  2. Yaryla
    #2

    канешне
    але лепш за усё можна прагнаць глiста з уласнага краiнаарганiзму, якой захапiу вантробнапаласны дзiктатар, проста даць яму на сьняданак бярозавай кашы…

  3. Глеб Белов
    #3

    звычайнай гарэлкі і прымаць на працягу 30 дзён 3 разы на дзень апасля ежы па 30 грамаў.
    ……
    Й гарантавана любы аскарыдны іншапланецянін пакіне нажытае месца.

    Сомневаюсь что-то. От такой халявы он вряд ли уйдет. Мало того, что есть можно ваш организм, так еще и наливают регулярно. Возможно, эффективность этого метода заключается в том, что глист через некоторое время умирает от алкоголизма?

  4. Yaryla
    #4

    галоунае каб у глiста печань не павялiчалась…
    апасля месячнай тэрапii трэба рэзка скончыць ужыванне лекау, й тады захопнiк будзе прымушаны, на апахмел, шукаць iншы прытулак…