Хто прызначаны мастацкім кіраўніком Астравецкага ДК?

Мы часта атрымоўваем ад вас, паважаныя чытачы, карэспандэнцыю. І кожны раз радуемся, бо гэта ёсьць сьведчаньнем важнасьці нашай журналісцкай працы. Вось і нядаўны мы атрымалі ліст ад нашага чытача Лявона Б. з Докшыцаў.

У сваім лісьце Лявон Б. распавядае, што нядаўняя вестка пра сьмерць поп-ідала Майкла Джэксана закранула ягоное сэрца. Беларускі патрыёт узгадаў тыя песьні, якія Майкал прысьвяціў зямлі беларускай, нашай матчынай мове і люду паспалітаму – ня спаў усю ноч. Раніцай наступнага дня Лявон Б. завітаў у мясцовую краму за крупамі і малаком, і заўважыў чалавека вельмі падобнага да Майкла Джэксана! Чалавек падобны на сьпевака выйшаў з крамы й імгненна шмыгануў у бліжэйшыя кусты. Лявон Б. распытаў прадавачку, што купляў гэты чалавек. Аказалася, што чалавек падобны да Майкла Джэксана спытаў ці ёсьць у наяўнасьці астужанай Кока-Коля. Такіх напояў у краме ніколі не было. Пакупнік расчараваўся, заплакаў і выбег з крамы. Прачытаўшы гэткую навіну ад Лявона Б. я вырашаў правесьці сваё журналісцкае расьледваньне, і выправіўся ў Докшыцы.

Маё расьледваньне распачалося ў краме, дзе паводле сьведчаньняў Лявона Б. быў заўважаны чалавек падобны да Майкла Джэксана. Прадавачка той дзень памятае выдатна. Вось, што яна распявала мне ў прыватнай размове за келішкам малака:
– Я у той дзень якраз вярнулася з базы, дабірала малочную прадукцыю. Ведаеце, апошнім часам беларускае малачко зь кяфірам карыстаюцца асаблівым попытам! Бяруць і тваражок, і сьмятанку, і сыры. Асабліва плаўляныя сыры бяруць. Дык вось, выртаюся я з малочнай базы, толькі расставіла я малачко на вятрыну, як залятае ён. Валасаты такі, алергік. Чаму алергік? Дык з насавым платочкам ён быў. Я ж думаю, што ў гэнага валасатага нейкая аляргія, бо прыкрываў свой нос. Дык вось, забягае гэны пакупнік і пытаецца так трывожна: “Ці ёсьць у вас папа-коля? З халадзільніка”. А ці ведаю я гэную папа-колю?! Я ж яму кажу: “Няма ніякіх папа-коляў. Вазьмі во лепш малачка нашага. Мясцовае, докшыцкае. Смачнае-смачнае. Амаль што парное. З утрыманьнем пальмавага масьліца”. А гэты дурань расплакаўся й выбег на вуліцу. Мо абкураны які, ці клею абнюхаўся.
Для большай інфармацыі давялося мне расьпіць зь ёю яшчэ па келіху малака мясцовага гатунку. Прадавачка дык зусім разьмякла, разьвесялілася. І кажа мне:
– Дык пасьля гэтага кожны дзень прыходзіць да мяне ў краму й пытаецца гэную сваю папа-колю. А дзе ж я яе возьму?!
Дапіўшу бутэльку малака, я пайшоў у засаду. Схаваўся ў кустох, у якія, паводле сьведчаньняў Лявона Б., зьбягае чалавек падобны да Майкла Джэксана. Прысеў на траўку й адкаркаваў малочную пляшачку. Чакаю…

"Я выбіраю Докшыцкае малако!"

"Я выбіраю Докшыцкае малако!"

***
Дапіўшы чацьвёртую бутэльку докшыцкага малачка, я пачуў нейкі шум. У кусты, дзе я сядзеў у засадзе, забег чалавек падобны да Майкла Джэксана. Ён плакаў.
– Ня плач, – кажу я. – Міл чалавек.
А ён мне:
– Во, ўжо які дзень шукаю я Кока-Колю, ды знайсьці аніяк не магу. Што ж мне рабіць?
– А навошта табе гэты буржуйскі напітак. Во, пачастуйся лепш мясцовым напоем.
Чалавек падобны да Майкла Джэксана паспрабаваў малачка, ды й спадабалася яму. Як прысмактаўся, дык не адарваць было. Давялося бегчы ў краму за дагонкай.
– А чым жа ты займаесься? – пытаюся я. – Не падобны ты да мясцовага.
– А во, ведаеш, было ў мяне ўсё: і слава, і грошы, і пачот. Але ўсё гэта такое штучнае, нанасное. Асабліва апошнімі гадамі апрыкла мне ўсё гэта. Пачалі мяне мянты даставаць, аблавы рабілі, у суды выклікалі. Гнабілі, карацей, як маглі. Дык вось і надумаў я зьбегчы ад усяго гэтага. А тут яшчэ і прычына добрая падасьпела. Збылася мара мая даўнішняя. Прыслалі мне ліст з Беларусі. Напісалі, маўляў, адкрываецца ў нас новы дом культуры. У горадзе Астравец. Дык вось і прыязжай да нас, будзеш мастацкім кіраўніком. Вось так я і апынуўся тутака. Але першыя дні ў вашай краіне не спадабаліся мне: аніяк ня мог кока-колі прыдбаць. А тут ты, добры чалавек, падказаў мне такую альтэрнатыву! Можа ведаешь, у Астраўцы будзе малако гэтае прадавацца?
– А то! Канешне!

– Ну дык, вось дзе парадайс на зямлі нашай грэшнай!

На разьвітаньне чалавек, падобны да Майкла Джэксана, аформіў падпіску на “Мірны Атам” ажно на тры гады. Дык і ты, чытач, не тармазі, АТАМні!


Кім<br /> Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік «Мірнага
Атама»

Добавить статью в закладки

4 comments so far

  1. mediabarcamp
    #1

    а где в Минске можно найти это целебное докшицкое молоко? А про смерть короля поп-музыки, я думаю, что врут все. Живой он!

  2. Кім Астраўцоў
    #2

    Для mediabarcamp:

    Канешне ж маняць!

    А вось з малаком складаней. Толькі вярнуўся з камандзіроўкі і не праманіторыў менскія крамы. Але думаю, у любым выпадка, можна адкрыць у сталіцы прадстаўніцтва Докшыцкага ГМЗ. Можа, нашай рэдакцыі заняцца гэтым?

  3. Василь Уфоедов
    #3

    а я слышал, что великого ч/б майкла убили и больше никогда уже не увидеть, как он мастерски рукой хватался за яйца на сцене, да и лунную походку теперь будут демонстрировать все больше только лунатики…

  4. Кім Астраўцоў
    #4

    Няпраўда!
    Каля ня верыце — язжайце ў Астравец, самі пабачыце Майкла.
    (Шукаць каля малочных ферм)