Энэргаблок у заложніках

Як паведамляюць айчынныя СМІ, беларускія ўлады прапанавалі расейскаму ўраду забацаць на Беларусі свой асобны атамны энергаблок. Гэты энергаблок будзе часткай комплексу нашай з вамі любімай АЭС.

Як можна пракаментаваць такую навіну? Выключна як вялікую стратэгічную перамогу кіраўніцтва партыі і ўраду. Давайце ўзгадаем, што адной з галоўных задачаў будаўніцтва станцыі быў не толькі прыцяг у краіну сродкаў у выглядзе грантаў для апазіцыі на барацьбу з “атамным монстрам”, аднак і энергетычная бяспека ад Расеі.

slow-motion-punches

Трымай, Газпром, за Смаленск!

Раней Расея вельмі лёгка ставіла нас у позу Левінскі. Дастаткова было перакрыць нам пастаўкі газу, альбо не даць крэдыт. Аднак цяпер нашы фішкі катастрафічна выраслі. Фактычна у нас ёсць заложнік – расейскі атамны энергаблок. З гэтых часоў стандартны сцэнар энергетычнай вайны выглядае зусім інакш. Дапусцім, што Расея выкатвае нам новыя кошты на газ. “А можа цябе яшчэ і чып ад пад’езду з кватэрай, дзе грошы ляжаць?” – кажа ў адказ Мінск. Міллеры закручваюць венцель.

І тут мы дастаём з барсеткі джокера: даем зразумець Крамлю, што калі ён будзе ўзбухаць, узарвем расейскі энергаблок. Суайчыннікі Басілашвілі і Петрасяна спяваюць абсалютна іншыя рэфрэны: вяртаюць старыя тарыфы.

Вось як, дзякуючы АЭС, мы скінем кайданкі, калодкі і ланцугі маскоўскай энергетычнай сада-маза няволі. На ўсякі выпадак Беларусь можа правесці дэманстратыўны выбух нейкага фрагменту расейскага энергаблоку: хай ведаюць ў Крамлі: жартачак не будзе!


Добавить статью в закладки

Comments are closed.