Астравец – ядзерны Лас-Вегас

Як прыцягнуць моладзь на будоўлю стагоддзя, адначасова зняўшы у яе стрэс патэнцыйнай ахвяры Чарнобылю. Новы сухі закон дае унікальны шанс piva
32-га лютага ў сілу ўступіла гістарычная пастанова парламенту пра забарону квасіць на лавачках і прыпынках. Цяпер аматараў на свежым паветры чакае пакаранне — да 500 тысяч рублікаў. Закон вельмі патрэбны і актуальны. Аднак ці не ператворыцца ўсё гэта ў фармалізм.

Хутчэй за ўсё так і будзе. Вось супер рэцэпт, які прыдумала супраць студэнтаў — піўных алкашоў Саўбелка.

«. Он (рецепт) банален: давайте внушать легковнушаемой молодежи иные ценности, бить рекламщиков и пиарщиков их же картой! Рассказывать школьникам и студентам не только про спорт и физкультуру, а и о том, как при желании и старании заработать деньги. …Еще вопрос. Почему у нас не «окучивают» интернет, где в основном обитают дети- «полторашки» и где безалкогольная тема вообще отсутствует? Покажите, в конце концов, не банальные лозунги вроде «пьянство вредит здоровью», а нарисуйте на баннерах отвратительный «пивной живот». Опасность материализуется, кого-то да зацепит, кто-то обязательно выбросит из рюкзака скользкую «полторашку» и возьмется за ум».

Відавочна, што адвучыць цяперашнюю моладзь ад ужывання пару «гандонаў» штодня дзякуючы выключна дэманстрацыі баннераў з «тоўстымі жыватамі» ў сеціве або байкамі па тое, што Абрамовіч ня п’е Аліварыю, будзе цяжка. На гэты патрэбныя гады.

У гэтым плане у дачыненні да стартуючай атамнай праграмы яго ёсць сэнс трохі падправіць антыпіўны акт. Забарона піва непасрэдна Астраўцу і БелАЭС нічога не дасць, а вось прывілей для гораду атамшчыкаў — права бухаць на прыродзе, абяцае яму вялікія перспектывы. Гэта прыцягне сюды мора моладзі, студэнтаў, якая любіць скараціць вечар у прыёмнай кампаніі. Астравец сапраўды стане горадам маладых Курчатавых і Ландау.

Па другое алкаголь у невялікай дозе гэта як сцвярджае народ самая эфектыўная мікстура ад радыяцыі. Такім чынам аўтаматычна здымаецца чарнобыльскі комплекс страху перад мірным атамам. Не будзем казаць ужо пра тое, што не накаціўшы чаркі да агрэгату атамнага рэактара страшна падысці.


Добавить статью в закладки

Comments are closed.