Атамная Лучына – Пра Янку
Нуклеарных дум паэма
Пра Янку
(працяг)
Толькі злосны падонак

Ярыла Пшанічны
Й апошні скот
Як кацяра скрадае
Дзяржаўны пірог
Тутака на вам
Сухі закон
Трубы згарэлі
Ад гарбачоўскага
Зьдзекапалона
Макароны у пачках
Й ты па талонах
Неканструктыўная крытыка
Ненадхняе суперпалітыка
Раптам палынь зіхатнула маланкай
У хляву нарадзіўся маленячкі Янка
Пасьціў каровак, быў служкай у царкве
Футбік ганяў з пацанвой у дрыгве
Доўга вучыўся, у войска пайшоў
Стаў аўтарырэтам між палешукоў
Нада ў поле
Глядзі – там ён ужо
Сахор у руцэ
Круціцца вужом
Трактар пачыне
Разбярэцца з удоемашынай
Быстра стаў Янка
Сапраўдным мужчынам
Дзеўкі гурбою сохлі па ім
З крыкам лілі возгры й слёзы
Янка з ксёнжкай сустракае цяпло
З ксёнжкай ён сустракае марозы
Аднагодкі ля крамы
Ужо ругаюцца матам
А ён у бабуліным сундуку
Шукае дзедавы атам
Але перастройка прайшла
Зхлынулі мутныя
Ілжэпалітыкаў воды
Цяпер народны урад
Кіраваць будзе чэсна
Адвечна й назаўсёды
Радыё песьні сьпявае бязконца
Будзе й у нас сьвяціць суперсонца
Па тэлеканалах аб’ява для ўсіх
Гаворыць кіроўцы глыба
Для ўсіх працы ў краіне зашмат
Рабі толькі правільны выбар
Хутка забадзяжым
Будоўлю веку
Будзе дзе грошыкі зарабіць
Беларускаму чалавеку
Адчынены ўсе дарогі
Да сьвяточнага раю -
Астравец вундеркінда
Янку чакае…
працяг будзе


