Каляндар атамнай эры — 12 сакавіка

12 сакавіка бягучага, 2009 года здарылася значная падзея для ўсіх атамшчыкаў ды іхных сяброў — пачалася самая вялікая ў гісторыі земнаводная перавозка ядравых адкідаў з Нямеччыны ў Расію.

У 1:07 па маскоўскім часе з уранавага камбіната ў Гронаў быў накіраваны цягнік з радыёактыўнымі адкідамі. 25 вагонаў перавозілі 1250 тон уранавых хвастоў. У пятніцу 14 сакавіка ў 18:30 па мясцовым часе судна MV Schouwenbank выйшла з порта Ротэрдам і ўзяла курс на Санкт-Пецярбург.

Жыхары еўрапейскіх сталіц — Капенгагену, Таліна і Хельсінкі — горача віталі судна з рэкордным грузам, якое ішло паблізу іх берагоў. Толькі адсталыя ад жыцця і найноўшых тэхналогій маргіналы з нямецкай правінцыі і расійскіх метраполій наладжвалі нейкія мерапрыемствы ў марных спробах спыніць пераможны поступ мірнага атаму па Зямлі і вадзе. Пікеты праводзіліся ў Гронаў і на вакзалах гарадоў, праз якія ішоў ядравы цягнік. 20-22 сакавіка ў Маскве зялёныя чалавечкі арганізавалі канферэнцыю, на якой прынялі нікчэмную рэзалюцыю са злосным паклёпам на «Росатом».

opros2

вокс попули

І гэта ў той час як апошні выбіваецца з усіх сіл, каб падняць эканоміку Расіі з каленаў пасля фінансавага крызісу. 19 сакавіка ў Пецярбургу і 23 сакавіка ў Маскве здарыліся пікеты экалагічных монстрыкаў. Але не пройдуць гнюсныя інсінуацыі. Гексафтарыд урана — гэта вам не якое-небудзь смецце, гэта найкаштоўнейшая сыравіна, проста пакуль ёй не знайшлося прымянення. Расія ўжо назапасіла больш за 700 тыс. тон вышэйпамянёнага матэрыялу і плануе стварыць самы вялікі ў свеце склад гексафтарыду пад адкрытым небам. Для прыняцця наступных ядравых грузаў плануецца пабудаваць новы порт у мястэчку Усть-Луга. І няхай гэтак званыя эколагі брыжжуць слінай у  бяссільнай злобе і надалей — у наступным годзе доблесныя атамшчыкі ўзялі абавязак паставіць новы рэкорд і занесці яго ў кнігу Гінэса!

Паводле матэрыялаў atomtransport.ru, antiatom.ru ды piter.indymedia.org.


Добавить статью в закладки

2 comments so far

  1. Artur
    #1

    Великолепная подача! Все, у кого есть доп инфа — прошу…

  2. Albert
    #2

    Присоединяюсь. Очень хороший пост. Добавил в закладки. Кстати, рекомендую для этих целей бобрдобр :)