Кіркораў аказаўся беларусам? Ці выскачыў як Піліп з канапель.

Не праходзіць і тыдня, каб нейкі вядомы чалавек не аказаўся беларусам. За апошні час беларуская нацыя папоўнілася Тілям Ліндэманнам, Андрэем Макарэвічам. Хто наступны. Рэдакцыя газеты “Мірны атам” валадае інхвармацыяй аб тым, што знакаміты на ўвесь свет расейські сьпявак Піліп Бядросавіч Кіркораў – беларус.

Ці не выклікала ў цябе, паважаны чытач, падазрэньні наконт Піліпа Кіркорава? Ягоныя частыя канцэрты па Беларусі, дапамага ў падрыхтоўцы беларусаў да фэсту Эўрабачаньне, непрыхаваная, амаль што генная любоў за краіны сініх азёраў… Адкуль такі імпэт у гэтага чалавека? Прадстаўляем вашай увазе сэнсацыйны артыкул нашага музычнага аглядальніка Кіма Астроўцова.

Давялося мне нядаўна сустрэць свайго старога сябру Рыгора. Ведаем мы адно аднаго здаўна: разам вучыліся ў бешанковіцкай сярэдняй школе №2, потом на філфаку БДУ ў адной групе. Але ж аднойчы нашы жыцьцёвыя шляхі разышліся: мяне разьмеркавалі ў мінскую газету “Аграбудаўнік Беларусі”, а майго сябру Рыгора ў “Астравецкі весьнік”. Пасьля размеркаваньня мы не бачыліся. І вось, колькі дзён таму, стаючы ў чарзе за малаком, я заўважыў знаёмую постаць. Так, гэта быў Рыгор. Нашай радасьці не было канца. Аказалася, Рыгора накіравалі ў сталіцу на павышэньне кваліфікацыі ў Інстытут радыёфізікі (рэдактар даручыў яму вельмі адказную і прэстыжную тэму – асьвятляць будаўніцтва астравецкай АЭС).
Мы ўзялі пяць па 0,5 малака і завіталі да мяне ў госці. Размаўлялі доўга. Аб усім… Столькі ж часу ня бачыцца! Засядзеліся да поўначы. Схадзілі ў начнік за малаком. Вярнуліся. Па тэлевізары паказвалі нейкі сьвяточны канцэрт, на якім выступаў мой любімы сьпявак Піліп Бядросавіч. І тут Рыгора панесла…
– А ці ведаешь, што Кіркораў – беларус? – пытаецца ў мяне Рыгор.
– Шчыра кажучы, першы раз чую пра гэта.
– Дык ведай. Паходзіць ён са старажытнага роду…
– Ды пачакай ты! Што за бздур! – перабіў я свайго сябра.
– Ніякі ня бздур! Сам, на свае ўласныя вочы бачыў дакументы з нашага краёвага архіву. Беларус ён.

Кіркораў у Астраўцы?

Кіркораў у Астраўцы?



Згодна з архіўнымі дакументамі, Астравец узгадваецца ў летапісах з 984 года. Край гэты належыў белураскім шляхьцічам Паплаўскім-Ціхановічам. Па меркаваньню майго сябра Рыгора, Піліп Кіркораў – нашчадак гэтага слыннага беларускага роду.

Дарэчы, цікавы факт. Этымалёгія прыказкі “Выскачыў як Піліп з канапель” мае прамое дачыненьне да Кіркорава. Так нашыя продкі называлі эфэкт нечаканай знакамітасці.

Дык вось, як толькі Рыгор даведаўся пра родавую прыналежнасьць Кіркорава, той адразу з зьвязаўся са сьпеваком і запрасіў яго наведаць сваю гістраычную радзіму.
Піліп Бядросавіч прыехаў на Астравеччыну на мінулым тыдні. Прыехаў адзін і без аховы. Рыгор быў ягоным правадніком і гідам, распавядаў пра гісторыю мястэчка, пра сьветлую будучыню Астраўца – будучага ядзернага цэнтру Эўропы. Для Піліпа гэта стала сапраўдным адкрыцьцём, сьпявак нават паабяцаў падумаць наконт пераезду на Астравеччыну і ўладкаваньня на АЭС. Цікавіўся Кіркораў і сваім родам. Аказалася, што ў Астраўцы да сёньня жыве сямья са старажытнага беларускага роду: Ляксандр Ціхановіч і Яся Паплаўская. Даведаўшыся пра гэта, Кіркораў выказаў жаданьне завітаць да гэтай пары ў госьці.
Сямья Паплаўскіх-Ціхановічаў сустрэла зорку расейскае эстрады прыязна, напяклі бінцоў, дасталі самагоначку, а таксама паказалі Піліпу старажытны абрад роду Паплаўскіх-Ціхановічаў “скокі Піліпаў з канапель”.
З’язжаючы з Астравеччыны Піліп Бядросавіч Кіркораў ледзь не заплакаў. Ён з’ехаў. Але абяцаў вярнуцца.

Скрыпічным ключом вам у вуха! Кім Астраўцоў

Увага! Успрыняцьце рэальнасьці ў некаторых нашых аўтараў скажонае. Верагодна, з-за радыяцыі…


Добавить статью в закладки

4 comments so far

  1. Василь Уфоедов
    #1

    теряю веру в земную цивилизацию — болгарин стал белорусом. что ж эта радиация проклятая с людьми то делает!

  2. Кім Астраўцоў
    #2

    to Василь Уфоедов
    Ды які ж ён балгарын?! Паглядзі на фота: нос — бульбай, вочы — парэчкай, валасы льняныя… Чысьцюткі беларус!

  3. mediabarcamp
    #3

    так вот чего это он лысым стал! а говорят постригся да постригся. все проще оказалось.

  4. Кім Астраўцоў
    #4

    to mediabarcamp
    Беларус у ім, відаць, прачнуўся. Хутка, мо, і вусы адрастуць?