На канцэрце гурта РАМШТАЙН будуць адпрацоўваць пазаштатную сітуацыю на Астравецкай АЭС?
Тыя, хто знаёмы з творчасьцю нямецкіх індустрыяльшчыкаў, вядома ж, бачылі іхныя канцэрты. Вакханалія вагню, дыму, іскраў і спецэфэктаў. Такога ў Беларусі яшчэ не было! І, хутчэй за ўсё, ня будзе. Калі толькі Астравецкая АЭС ня лясьнецца.
Тады канцэрт РАМШТАЙНАЎ пакажацца прастой і наіўнай дзіцячай пагулянкай. Тым ня меньш, лепш адпрацаваць пазаштатную сітуацыю на АЭС падчас канцэрту немцаў.
Вядома, што ў Астраўцы будзе несьці няспынную вахту адмысловая брыгада Міністэрства па надзвычайным сітуацыям. Падаецца лагічным, што ратаўнікі ня змогуць прапусьць мажлівасці правесьці вучэнні ў даядзерны перыяд незалежнай Беларусі.

Ядзерныя грыбочкі ад РАМШТАЙНАЎ
За такую вэрсыю сапраўднай мэты канцэрту РАМАЎ у Менску кажа той факт, што ні Міністэрства культуры, ні Палац Рэспублікі, ні, у рэшце рэшт, Урад краіны не забараніў канцэрт, нягледзячы на рэкамендацыі Рады па маральнасьці. Відавочна, што ў гэтай сітуацыі працуюць больш моцныя сілы, сьлед МНС – увачавідку. Да таго ж, падобныя “скрытыя” вучэньні не пасеюць панікі сярод насельніцтва, і экспэрымэнт застанецца незаўважаным.



марта 1, 2010 at 21:57
а белые тапочки и простыни будут выдавать всем или только на VIP-места?