Таямніца чароўнага кроліка

Збылася мара ўсіх айчынных эўрабачанцаў: у гэтым годзе дзяцячая вэрсыя фэстывалю пройдзе на Беларусі! Ад нашай краіны ўжо выдзяліліся прэтэндэнты на гэты конкурс. Сярод кандыдатаў Магамед Асланаў, Дзіана Громава, Кірыл Ермакоў, Раман Валозьнеў, Дзіана Гузіно, Паліна Клішкова, Злата Ларчанка, Кацярына Мяжэнная, Кацярына Мурашка, Дар’я Шульгіна. Але ж самым цікавым, на думку нашай рэдакцыі, уяўляецца малады выканаўца Юры Дземідовіч. Хто ён, Юры Дземідовіч?

volshebny-krolik1

Аграгарадок - сьвятая зямля...

На афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі мы знайшлі кароткія біяграфічныя звесткі пра Юрыя. Нарадзіўся хлопчык у 1996 годзе, вучыцца ён у гімназіі-каледжы пры БДАМ пад кіраўніцтвам Уладзіміра Глушакова. Пець Юры пачаў у 3 гады з песьняй “Бялее парус адзінокі”. Сярод любімых выканаўцаў Рабярціна Ларэці, Беньяміна Джільі, Энріка Каруза і Лучана Павароці. У вольны час Юры Дземідовіч займаецца спортам, грае ў шахматы і настаольны тэніс.

Але ж нас больш цікавіць ягоная песьня “Чароўны Кролік”… Які мэсыдж нясе гэтая песьня? Давайце разам пільна ўгледзімся ў тэкст.

Найбольш часта ўжывальнымі радкамі ў тэксце з’яўляюцца “Волшебный кролик рисует мелом нолик”. Што гэта значыць? Пераводзім гэты тэкст у лічбавы выгляд, і атрымліваем “3, 16, 13, 26, 6, 2, 15, 29, 11, 13, 10, 12, 18, 10, 19, 21, 6, 20, 14, 6, 13, 16, 14, 15, 16, 13, 10, 12”. Тут ажно чатыры лічбы “13”… Давайце сплюсуем усе гэтыя лічбы. Атрымліваем лічбу “379”. Калі скласці 3, 7 і 9, то маем «19″. У нас было чатыры лічбы “13”, калі іх сплюсаваць, то атрымаем 52, а калі дадаць да гэтай лічбы 17 (сакральная для кролікаў лічба!), выйдзе 69. Ітак, 19 і 69… і мы маем 1969 год. Менавіта ў гэтым годзе Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР быў зацьверджаны сметна-фінансавы разьлік на будаўніцтва першачарговых аб’ектаў Чарнобыльскай АЭС. Містыка, пагадзіцеся.

Але ж пакінем нумяралёгію нумяролягам, і вернемся да самога тэксту. Калі я прачытаў песьню “Чароўны кролік” задам наперад, то ледзь ня ўпаў у вобмарак! Сама назва песьні чытаецца як “килоркйынбешлов”. Раскладаем гэтую тарабаншчыну на словы: “кілор”, “кёы”, “нбе”, “ш” і “лов”. Зь перашага погляду нічога не зразумела. Але калі ўзгадаць шумерскую мову, дык патаемны мэсыдж усплывае на паверхню. “Кілор” (шум. kilor”) – агра, расьлінаводства, “Кёы” (шум. kjoii”) – горад, мястэчка, “Нбе” (шум.nbei”) – ёсьць, “Ш” (шум. shy”) – зямля, “Лов” (шум.lovy”) – сьвяты. Атрымліваецца, што сапраўдная назва песні Юры Дземідовіча няйнакш як “Аграгарадок – сьвятая зямля”.

Ідзем далей. “Где-то там в дремучем лесу / Среди пихт голубых и волшебных цветов / Просто живет, просто песни поет / Кто бы вы думали?.. / Кто бы вы думали?.. / Волшебный кролик! / Волшебный кролик!”, альбо йнакш “Уселмечумердвматотедг /Вотевцхынбешловихыбулогтхипидерс / Теопинсепотсорптевижотсорп / Иламудывыботк / Иламудывыботк / килоркйынбешлов / килоркйынбешлов”. Раскладваем на словы: “Уселм”, “Ечумердв”, “Мато”, “Тедг”, “Вотевцхын”, “Бешло”, “Вихы”, “Булогтх”, “И”, “Пидерс”, “Теопинсепот”, “Сорп”, “Тевиж”, “Отс”, “Орп”, “Ила”, “Мудывы”, “Ботк”, “Килоркй”, “Ынб” і “Ешлов”. Перакладаем: “Уселм” (шум. uselem”) – будаваць, “Ечумердв” (шум. echumerdve”) – хутка, сёньня, “Мато” (шум.mato”) – хата, “Тедг” (шум. tedg”) – часьцінка, “Вотевцхын” (шум.votevcchiin”) – сусьвет, сьвятло, “Бешло” (шум. «Beshlo«) – адмаўленьне, “Вихы” (шум.vihii”) – быць, будзем, “Булогтх” (шум.bulogth”) – артыкль параўнаньня, “И” (шум.I”) – як, “Пидерс” (шум.piders”) – сьвіньня, “Теопинсепот” (шум. teopinsepot”) – шмат, “Сорп” (шум.sorep”) – смурод, “Тевиж” (шум. tevizhh”) – купацца, плюхкацца, “Отс” (шум.otse”) – у, “Орп” (шум.orpe”) – гразь, “Ила” (шум.ila”) – і, “Мудывы” (шум.mudiivii”) размаўляць, казаць, “Ботк” (шум.botek”) – звярыны, жывёльны, “Килоркй” (шум. kilorkjj”) – плакаць, “Ынб” (шум.iinb”) – усе, іншыя, “Ешлов” (шум.jeshlov”) – сьмяяцца.

Выходзіць: “Не пабудуем зараз АЭС, будзем як сьвіньні ў гразі купацца і хрукаць там. А ўвесь прагрэсіўны сьвет будзе сьмяяца з нас”.

Вось такія яны, песьні дзіцячага Эўрабачаньня…

Кім<br />
Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

6 comments so far

  1. mediabarcamp
    #1

    я сразу понял, что он не спроста в красном галстуке. он пионер, рожденный в СССР. Но песня хорошая и нумерология тут не при чем

  2. Кім Астраўцоў
    #2

    Ну, ня ведаю. Вось Зяноне, дапрыкладу, мне казаў па тэлефоне, што гэтая песьня ўвогуле замбуе беларусаў, прымушае забыцца на мову нашу беларускую…

  3. Яна
    #3

    В тему было бы изображение кролика не в пентаграмму вписать, а в «трехлопастной» знак радиационной опасности.

    Да, а почему число 17 для кроликов сакральное? Как хозяйка кролика интересуюсь! :)

  4. Кім Астраўцоў
    #4

    17… Гэта варта спытаць у саміх кролікаў.

  5. lipski
    #5

    Etis atis animatis (лат) — Это одушевленный страх.

    Etis atis amatis (лат) — Этот страх вы любите.

  6. Кім Астраўцоў
    #6

    Слушна. Гэта песьня пра страш не-пабудаваць першую беларускую астравецкую.

    Шчыра кажучы, ужо цяпер падазраю, што гэта песьня пра нашу гэтак званую аппазыцыю, якая баіцца мірнага атаму.