Джажмэнт дэй у кожны дом
Любоў да ўсяго беларускага вялікага магістра астралагічных спраў Паўла Глобы не здіўляе толькі немаўлят, якія і так ведаюць сапраўдную будучыню хомасапіянскага эгацэнтрызма. У сваіх мазгавітых фінтах маніпулятар, паддатлівага як плястылін, розума хатніх гаспадынь, барадаты чрэвавешчатель, мае гонар абяцаць манну з нябёсаў у кожную хату, толькі па сродках багаабранай канстытуцыйнай гульні з юнітамі, які так паважае гарант бяспекі і гросмайстра дыпляматычных інтрыг, гаспадар поўначы і поўдня, кіроўца захада і ўсхода, вялікае “а ўсёж нехта сочыць за намі з верху”. Абмежаваныя такім моцным ціскам, выпрабоўваючы жывельны жах, сярэднестатыстычны бэсэсэсэравец, застанецца ляжаць на дыване, каб яшчэ крышачку пажыць у пэрфэкт краіне, створаннай tv-каналам ОНТ.
Касторку якую астролагі наліваюць у адчыненыя ад здіўлення абывацельскія зяпы, здольна прывесьці да пандэміі безінніцыаціўнага зомбі-карачуна, па ўсей краіне забеспечыў парадак і стабільнасьць у адпушчэнні натуральных падрэбнасьцяў, звірнуўшысь спіной да мінакоў, авантурыстамі, выкарыстоўваючых такое становішча спраў у сваіх мерканцільных зацікаўлінасьцях. А тут яшчэ фэномэн, нумералагічнай прыгажосьці, лічбы 2012, прыцягваючых разяў сваёй загадкавасьцю, надхніў галівудскіх ашуканцаў на чарговую кінашнягу, каб высмагтаць з кішеняў ні толькі апошнія грошы, але з галодных галоў, праз трубачку, як дарагі кактэйль, прыдзелаць ногі да апошніх мілілітраў шэраму рэчыву, удзячных шчасліваму лёсу, нашых людзей.
Некалі Вальфганг Мессінг на рытарычнае пытанне геніальнага твару каўказкай нацыянальнасьці- “калі я памру”, віртуёзна апусьціў Кобу простым адказам: – “апасля вас” і быў правы, а так лі б’юць у яблык прарочэствы Паўла Глобы, ці зэяўляюцца банальным метаніем бісера перад склероцікамі, зараз высвятлім, вось некатарыя опусы:
1994 – аварыя на ровенскай АЭС? – пранесло, але магістар прадрэкаў, што у гарадах, жывушчых пад знакам Цельца (яшчэ Чабараўск і Владзівасток) ўвогуле нельга будаваць атамныя станцыі, таму, што Скарпіён, які кіруе атамнай энэргіяй, працівадзейнічае Цельцу…
2000 – сьмерць Фідэля? – незачот
2007 – замах на Буша? – незачот
2008 – аб’яднанне Беларусі, Украіны, Расеі? – дулю
Зараз Глоба замахнуўся на канец свету ад індзейцаў майя 2012 году. Прайдзісьвет нагла сьцьвярждае, што яго не будзе, супернічая з дрэўнімі матэматыкамі у дакладнасьці. Канешне многа думаць тут не прышлося, таму, што ў 2013 павіненпа адбыцца сьвята ўсіх багоў Рагнарёк, а 2014 да Зямлі прыляціць воблака касмічнага пыла і капец, 2015 скончыцца 9576 гадовы цыкл, які прывядзе да гібелі ўсіх цывелізацый, 2018 ядзерная вайна, якую настрадаў Настрадамус ну і 2020 массон Ісаак Ньютон, ботаў па Іоану Богаслову, панаапакаліпсісаваў людзям біблейскі кірдык. Таму кожны беларус можа супакоіцца да 2020году, ну а пытанне з канстытуцыяй…ну можна ж заўсёды падрэдагаваць….
Таму прадскажу Вам сапраўдны рэцэпт свайго хатняга апакаліпсіса:
Праз 10 хвілін пад гукі песьні гурта R.E.M. “капец свету а мне хораша” я адкіну ўбок кампутар, й паднімуся з ложку. Выцягну з лядоуні каламутную бутэлечку бабулькінай самагонкі. На талерку нашынкую сальца, пакладу цыбулю, гуркі, хрэн і хлебушак… й у будучыню…


