Нафтавыя возгры

Колькі дроту не віцца заўсёды знойдзецца яго канец, колькі краіна не будзе раздзімацца, у сваіх імкненьнях, настане момант і яна дасягне крытычнай массы ды трэскане на ўсю рыгораўскую слабаду, і як сусвет пачне пашырацца ў розных напрамках, параждае малых але более шкодных гномаў-клонаў бандытскіх псэўда краінабэяднаньяў. У сваім вялізным пафасе моцныя міра, зацягнутыя галавакружэньнем ад посьпехаў на сёмае неба, не жадаюць самастойна спускацца з мядовых аблокаў усядазволенносьці, але час ад часу, па бацькоўскі, з тэлеэкранаў, заглядвае ў вочкі й мацая за плячы ліхарат, яны ўпэнены ў сваёй богаабраннай міссіі.

Як гаворыцца ў пошлым францускім анегдоце:

— Куды, ты, завеў, Сусанін, герой?
— Ідзіце, вы, у дупу. Я сам здзеся ўпярвой…

Эклектыка ў паслядоўнасьці прымання важных вырашэнньняў даводзіць да камічнапетрасянаўскага становішча, не толькі прад міровой супольнасьцьцю, якой на самой справе, да лямпачкі, што там адбываецца на постсавецкай прасторы, абы іх не кранула серабурамалінавая чума, але і перад уласным народам, які добра, калі ведае, што кіраўнік не мужык з фотаздымку, а нешта жывое — з крыві й мяса. Жаданьне адхапіць кавалачак гэшэўту, даводзіць да абсурднага, калі адзін кіраўнік з другім не меньш, паталягічным, дамоўліваюцца паміж сабой сварыцца на вачах папарацы, а ў вечары за марціньні падлічываць дзівядзенты ад тэатральных махінацыяў. Станіслаўскі закапаў бы сваю сістэму, калі ўбачыў, што яго ноўхаў працуе не на тэатар і гледача, а на кішэню выпадковых выскачак.

nefte-kachalka

Вось яны - сучасныя сталпы расейскай дземакратыі

Падпіссанные ў межах мытнёвага саюза паперы стварылі франкенштейнаўскую прастору-пачвару, дзе галава не сябруе з целам а ногі кіруюць рукамі. Калі зірнуць на мапу становіцца адразу зразумела дзе галава, дзе пуза, дзе канечнасьці. Казахстан спрабуе збегчы ад цігрынага кітая, Расея спіць, толькі адна Беларусь, як мозг гэтага фармацыі, не можа скончыць інтэлектуальную працу на ніве дабрабыту і міру ва ўсім мірэ, але ў глыбіне, акурат у сэрдцы зтаіўся небяспечны вірус, які перакрывае крывяносныя пайплайны, нясучые жыццёнеабходныя рэчы шэрай квашаніне — нафту і газ. Грудны мядзьведзь сьціснуў пуцепровады жыцця і шаліт з небяспечным ціскам у нутры дыхаючага на ладан паруганнага сінявокага цела. Хто ж мог уявіць сабе такое каб сілязенка з пячонкамі, мозгам кіравала ды мозгу кранік перакрывала. З такіх несяброўскіх учынках у нафтаносных сасудах падскоквае ціск, гульня з якім можа выклікаць шмат смяротных хвароб. Кессоная хвароба, чакае за вуглом, недарэку вадалаза, нырца за жемчугамі і губкай, што сам Кусто уваліў бы пугай па першае чысло барцам за здароўе нацыі. Кіпнем крывя пальецца праз вочы і вушы, медзведзя выбіваючага па пустоцці трубы піянерскія маршы.

Как казаў Вітаўт Цой у безсмяротнай культавай перабудовачнай кінастужке «Ігла»

— Людзі падзяляюца на дзьве катэгорыі. Таму каму неабходны грошы, і на тых хто сядзіць на трубе.

— ….?

— дык на трубе сядзішь, ты….

Калі атлеты гулюць нафтавымі і газавымі мускуламі можна толькі ўявіць, што будзе з культурыстам калі ён раздуецца на атамных сцяройдах, й ужо гуляць у цацкі не на малекулярнымале на атамным узроўні. Такія рэчы па капільніцам не пераправішь, не преральешь. Жах.

На працягу 600 гадоў вядома шмат рэцэптаў прагнаць здому хваробу з дапамогай звычайнай нафты. Зараз толькі рассейкія алегархі могуць дазвлліць сабе ванны з нафты, якія здымуць стрэсс, амалодзяць скуру і прагоняць гадаў.

Для звычайнага хворага магчыма абайцісь аднім барэлем — гэта звычайная бочка. Яе можна паставіць ў ваннай й кожны дзень залазіць туды перад і пасля сну. Можна прадпрымаць і мязцовыя абмазыванія нафтай. Пры захвораваннях суставаў, пазваночніка, гінекалагічных і уролагічных траблах, гэта тэрапія дапаможа пазстаць на ногі і пачать жыццё па новай. Вось чаму манапалісты так жалеюць свае халяўныя, але адабрнанныя ў абарыгенаў прыродныя выкапні, ды гандлююць на права на лева чорным золатам. Ну і как казаў яшчэ Мяндзелееў — гандлянуў нафтай на тры даляры, а трапіў на трыдцать. Аксіёма.

А пра кошты штодзень можна даведацца па тэлеку, прыгожыя дзяўчыны рады вам пра эта казаць кожныя тры гадзіны.


Добавить статью в закладки

Comments are closed.