Чым пацешыць інтурыста?
Як стала вядома, іншаземных турыстаў у хуткім часе будуць знаёміць з асаблівасьцямі айчыннай жывёлагодоўлі. Так, па словах намесьніка міністра спорту й турызму Чэслава Шульгі, у 2010 годзе турыстычная галіна Беларусі будзе выкарыстоўваць магчымасці радавых сядзіб, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і водных рэсурсаў. А чым яшчэ можа пахваліцца сінявокая? Няўжо ж толькі сельскагаспадарчымі дасягненьнямі?
На мою думку, сьпіс абавязковых для іншаземцаў мясьцін варта пашырыць. Як толькі які немец ці гішпанец перасякае беларускую мяжу, яго адразу ж павінны садзіць у спецыяльны аўтобус і тры дні вазіць па экскурсыях. І сьветапогляд ягоны пашырыцца, і, можа, забярэ з сабой наш еперадавы досьвед. На маю думку пасьля наведваньня СВК іншаземцу неабходна пабываць на ЛВЗ. Знаёмства з асаблівасьцямі вытворчасьці пладова-ягадных вінаў, упэўнены, пакіне ў буржыя толькі самыя сьветлыя ўраджаньні. Экскурсыя па лікёра-водачнаму заводу павінна абавязкова ўключаць дэгустацыю. Глядзіш, яму спадабаецца, штосьці і дадому забярэ.
З той жа нагоды разгрузкі айчынных складоў іншастранец павінен наведаць і машынабудаўнічую галіну беларускай вытворчасці. Трактар “Беларусь” – лепшы сродак для перасоўваньня па эўрапейскім аўтабанам.
Пасьля канцэрту абавязковае наведваньне вячэрняга дыяманту крыштальнага збанка – Нацыянальнай бібліятэкі.
Ну і нарэшце. Культурная праграмма павінна скончыцца паломніцтвам у Астравец. Толькі тут самы ськептычна настроены інастранец адчую ўсю веліч беларускай дзяржавы. За невялікія грошы госьць Беларусі можа нават паўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС, заклаўшы імянную цагліну ў фундамант гаранта энергетычнай бясьпекі рэспублікі.
А чым яшчэ можна заняць іншаземца? Свае прапановы пакідайце ў камэнтарыях.

- Ідэлічная карцінка вачыма інастранца – гэта не горад, гэта вёска Сонца!
Пасьля канцэрту абавязковае наведваньне вячэрняга дыяманту крыштальнага збанка – Нацыянальнай бібліятэкі.
Ну і нарэшце. Культурная праграмма павінна скончыцца паломніцтвам у Астравец. Толькі тут самы ськептычна настроены інастранец адчую ўсю веліч беларускай дзяржавы. За невялікія грошы госьць Беларусі можа нават паўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС, заклаўшы імянную цагліну ў фундамант гаранта энергетычнай бясьпекі рэспублікі.
А чым яшчэ можна заняць іншаземца? Свае прапановы пакідайце ў камэнтарыях.

- Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік “Мірнага Атама”

января 6, 2010 at 15:28
дык вось, што цікава. менавіта пасля гэтага абвесцілі, што кошт беларускай візы змяніўся. як сапраўдныя еўрапейцы мы перайшлі з далляраў на эўра і больш за тое, віза каштуе ад 60 да 200 эўра. як кажуць, няма куды дзець грошы? купі сабе гаманец!