Лапша Белрусконі — альбо рэцэпт сапраўднай міланскай пасты

Вядомыя паліціканы ні толькі добра разбіраюцца ў кулінарных справах, але й самі час ад часу становяцца інградзіентамі да гатунку гарачых журналюдаедскіх блюд. Так Джорж Буш зусім нядаўна, акурат год таму 14.12.2008 года, стаў аднім з важных і экзатычных спецыяў да класічнагы іракскага блюда, па матывах чаплінаўскага бацінка з культавага фільма «Залатая ліхарадка, якое віртуёзна прыгатаваў Мунтазар аль-Зейді». Посьпех акцыі не нарабіў усяякіх брутальнасьцяў, як апасля няўдалага попыта ўдзельніка незарэгістраванага праўсаюза кухараў «Млада Босна», Гаўрылы Прынцыпа, нашынкаваць Франца Ёзафа, у вынніку яўрапейская кухня не толькі была атручана іпрытам, але ўвогуле прагарэла ў полыме палітычных камфорак да тла, так й не трапіў на стол дэлікатэсам ні воднаму старасусьветнаму гурману.

silvio1

Белрусконі распавядае зацікаўленым гаспадыням міланшчыны пра рэцэпт уласнай пасты

Нябачны пераход паліціканаў ад майстэрства кухара да акцёрства прапанавала новы погляд на звычайныя рэчы. Цяпер магістраў слоў й усьмешак, не зацягнеш на гільляціну, ні атруцішь, не заб’ешь. Але ёсьць магчымасьць выказаць свае адносіны з дапамогай трухпелых таматаў, ежы і іншых падручнызх рэчаў. Так вялікага выканаўцу роляў расейскіх цароў і кінарэжысёра Мікіту Міхалкава ніаднаразова закідвалі яйкамі, а ён ведай сабе, кардабалеты выплясываў, абнаўляя свае боты аб твары злачынцаў. Па плёткам, паварам за жорсткі зварот з ежай — далі два гады. Яйкі — самы папсовы метад барацьбы з медыйнымі асобамі, але некаторыя тэарэтыкі рэцэптуры выказвання свайго меркавання, хутчэй усяго ад недахопу ежы, ужываюць на сваіх кулінарных шоў, зусім неядкія камяні.

Мінавіта такім чынам, студэнты кулінарнага тэхнікума, здзеквалісь над картэжам косаўскага прэм’ера. Аматары кідаца, збіраюць па ўсяму сусьвету не мала сваіх прыхільнікаў, й таму трэбы кожны раз, каб не згубіцца на бясконцых навасных кіламетрах, быць усё болей і болей арыгінальным. Канкурэнцыя і барацьба паміж сабой выйшла на другі ўзровень. Каму патрэбна нейкая Сабчак якая злавіла памідорыну ў мордатвар. Ні шуму,ні піяру, а вось калі весь аргентынскі парлямант закідвае друг друга стульямі — ужо нешта. Жан-Мары Ле Пэну пашансавала, яго чакала салодкая помста кандзіцера. Тортам у твар — вельмі гуманна. Піяр са смакам крэма бізэ, вельмі ўдалы ход. Ўсё роўна, што Ёзафа Вісарыёныча Гітлера абмазаць салодкім марозівам альбо мёдам.

Паліт дарс — вось новыя накірункі развіцця рынка ад кампутарных гульняў да забегалавак аля хутка-жутка. Але зараз пра новыя трэнды ў массава народнай гульне «патрапь у палітыкана»дыктуюць дзікарскія ўмовы выжывання ў свеце наваснога фастфуда.

Геніяльны крок дзеля таго каб прадзвінуць міланскі кірмаш сувініраў зрабіў патрыёт горада Массіма Тарталія. Цяпер кожны турыст, дзякуй прэм’ер міністру, не толькі закусіць на ўжо ўсямірна вядомай саборнай плошчы, салатам «пацалунак Сільвіа», з’ест марозіва «крывавы сьмех», ці вып’е кактэйль «беларускія карані Берлусконі». Ну й напрыканцы вандроўкі канешне будзе жадаць набыць копію міланскага сабора, які здапамогай простага чалавека вымушал афіцыйна шматгадовага мужыка пайсьці пад цесак швейцарскіх плястычных хірургаў, а як вядома гэта прафесія вельмі падобна да алхімічных досьледаў кулінараў-кандзіціраў. Твар — той жа торт, пару каржэй, крэма паболей, да прапітаць усе каньячком, ды не забыцца свечак панатыкаць.

Можна ўявіць сабе што пасля стварэньня фан-клюбу саборакідацеля, конжны гарадок праз які праходзіць турыстычны маршрут будзе жадаць аставіць след на твары,ці ў сэрдцы любога паліцікана. Піза, Афіны, Барселона і іншыя гарады могуць паправіць свае фінансавае становішча стварэнем новых турыстычных легенд плюс гандлярства сувінірамі і ежай. Можна тоькі шкадаваць пра то, што айчынныя крэаціўшчыкі-забаўшчыкі не змаглі дакумекаць да таго каб кінуць у госьця, пад час яго апошняга візіту да нас, макетам нацыянальнай бібліятэкі. Тым больш выхвалявацца няма чым, усё роўна макецік у Кітаі зроблен.

Вось пакуль рыхтавалася ўсё патэлефанавалі з францыі, фермеры абклалі дварэц кіраўніцтва сенам. Як гаварыца натуральны абмен.

Жыве кухар Алесь Пушкін: Спагецці на вушах.

Каб прыгатаваць сапраўдныя спагецці трэба:

Прыгатаваць цеста, чучка яго ахладзіць. Раскатаць.

Потым дэлікатна парэзаць на доўгія саломкі ад 20 да 30 см.

На вушы трэба наматваць паступова не сьпяшаясь.

За раннее падпгрэтую вадуапускаем на 8-9 хвілін.

Зліць ваду. Паста гатова.


Добавить статью в закладки

One comment

  1. minskreklama.com
    #1

    что-то рук белрускони не видно, интересно, за что он держит этих довольных жизнью хозяюшек? неужели всего лишь за талию…