Хто падставіў чароўнага трусіка?

Мы ляцелі ў Кіеў. Цудоўны Боінг (відаць, айчыннай вытворчасьці) нес нас над аблокамі ў далёкую Ўкраіну на дзіцячы конкурс Эўрабачаньня. Ля мяне, блізу вакна, сядзеў Юры, ды заварожана ўзіраўся ў вакно. Я ня ведаў аб чым марыць гэты хлапчуган: ці то аб перамозе на сусьветным конкурсе дзіцячай песьні, ці то пра новую крэйду, ці то пра тое, як ён адзначыць свой дзень народзінаў. Свой трынаццаты дзень народзінаў…

– Глядзі, Юрка! – зароў я на ўвесь салён крылатай машыны. – НЛО ляціць! Гэта ж выпадае раз на жыцьцё! Такое трэба зафіксаваць, – сказаў я, і палез за мыльніцай, каб сфатаграфаваць тыя агеньчыкі, што раптоўна зьявіліся за элюмінатарам нашага ляйнэру.
– Стары ты зусім! Дурны! – адказаў на тое Юры. – Гэта ж эскадра. Суправаджае мяне ў палёце за перамогай.
Я супакоіўся. Яму вядомей. Ён маладзейшы за мяне, разумнейшы. Менавіта яму беларускі народ даверыў права абараняць гонар нашай неўміручай краіны на прэстыжным конкурсе дзіцячай песьні Эўрабачаньня…
Калі наш Боінг з бартавым нумарам 131366613 прызямліўся на гасьціннай украінскай зямлі, я нарэшце прачнуўся, працёр свае заспаныя алькаголем вочы, ды дзіву падзівіўся. Боінг хістаўся. Я вызірнуў ва элюмінатар. Шматтысячны натоўп штурхаў крылатыю машыну. Хтосьці крычэў “Далоў Кучму!”, хтосьці “Павядзі нас Каса!”, хтосьці “Толькі Пазьняк!”, астатнія выкрыкі губляліся ў слоўным каламесіве.
Вы выйшлі на трап. Натоўп замоўк. Пяцісэкунднае маўчаньне перарваў нейкі барадаты маладзён:
– Чароўны Трусік выйшаў! Наступным прэзэдэнтам Ўкраіны стане Мядзвед!
Натоўп штосьці прамычэў ды й разышоўся. Мы тым часа накіраваліся ў гасьцінічны нумар.

***
Яшчэ на рысэпшане я заўважыў нейкага хлопца. Выглядаў ён падазрона. “Галандзец” – падумаў тады я…
Юрыя засялілі ў трынаццаты нумар. У нумары быў тэлевізар, канапа, пах марыхуаны. Я ўзгадаў галядскага хлопчыка… Юры пайшоў разьбіраць свае валізкі, а я тым часам праверыў нумар на прыкмету нейкіх загадкавасьцяў. Аднак нічога незвычайнага не адшукаў: у халадзільніку стаялі трынаццаць бутэлек газіроўкі Бураціна, у вазачцы знаходзілася трынаццаць мандарынак, а ў вазочку ляжалі зубчыкі часныку – акурат трынаццаць штуковінаў. І толькі пах марыхуаны (паверце, я ведаю, што гэта такое. Яшчэ падчас маёй службы ў савецкім войску, калі мы абаранялі непрыступныя сьцены Аўганістану ад вычварэнцаў у паласатым споднім. Тады мы часта знаходзілі ў сваіх ссабойках невядомыя тады нам яшчэ лісьцікі, падобныя да пальмавых лістоў. Той хто знаходзіў гэтыя лісьцікі, на наступны дзень ламалі сабе пальцы, й не маглі адстрэльвацца ад ворагаў. Людзі гінулі дзясяткамі… Жахі вайны.) пакідаў у мяне нейкае падазрэньне на гэтага галядскага хлопчыка…

***
Першы дзень рэпэтыцыяў. Юры адпрацаваў на ўсе сто адсодкаў. Шматсоценны натоўп прыхільнікаў скандаваў “ЧА-РОЎНЫ-ТРУ-СІК!!! ЧАРОЎ-НЫ-ТРУУУ-СІК!!!!!!”. Я тым часам ахоўваў грымёрку нашай новай зоркі. Раптам я пачуў той самы пах марыхуаны. Вырашыў праверыць, дзе ж крын іца гэтай пагрозы. Але ж мае пошукі ні да чаго не прывялі. Я толькі згубіў час і пільнасьць. Гэта і было маёй ракавай памылкай.
Калі я вярнуўся ў грымёрку Юры, дык не знайшоў капну валасоў нашага хлопчыка. Хтосьці нахабна скраў скарб народа беларускага з-пад майго носу. Паўтаруся, гэта была мая ракавая памылка.
Юра падыйшоў пасьля сваёй рэпэтыцыі да грымёркі нумар трынаццаць.
– Я – пераможца! – зароў хлопчык. А я толькі вінавата глядзеў у ягоныя дзіцячыя вочкі.
Прапажу Юры не заўважыў. А я накіраваўся на пошукі злачынца. Я прынюхваўся да кожнай сьцяны, да кожнага рагу, да кожнай бутэльцы і плястмасавай пляшцы.

***
Пошукі аднялі ў мяне ўсе сілы, і цэлы дзень. Нараніцу, здаецца, згубіўшы ўжо надзею, я знайшоў сьлед. Ён прывёў мяне да грымёрцы пад нумарам шэсьць. Пагрукаўшы ў дзьверы тройчы, ды не пачуўшы адказу, я вышаб плячом дзьверы і заляцеў у грымёрку. Так, як я і падазраваў, у грымёрцы сядзеў той самы галяндскі хлопчык. Грымёрка была закурана тым самым марыхуанавым лісьцем. Але ж што я пабачыў на свае вочы?! Гэта было нейкае вычварэнцтва! Гэта быў нейкі магічны абрад, прыдуманы згнілым растафарайскім мозгам! Пасярод пакою, на зэдліку, цалкам распрануты сядзеў выканаўца з Галяндыя. Па апазнавальных нумарах я здагадаўся, што зэдлік зроблены з запчастак трактару Беларусь. У руках галяндзец трымаў зробленую з беларускай бульбы ляльку. На галаве лялькі боўталася капна валасоў, што зьнікла з грымёрцы Юрыя. Галяндскі выканаўца курыў шмаль, і тыркаў іголкай у руку лялькі… Я згубіў прытомнасьць.

Чароўны Трусік - адзін з тых, хто павядзе Беларусь да сьветлае будучыні.

Чароўны Трусік - адзін з тых, хто павядзе Беларусь да сьветлае будучыні.

***
Калі я прыйшоў у сябе, то зразумеў, што Беларуст прайграла. Юры прайграў самую важную бітву ў гісторыі нашай неўміручай краіны. Прайграў з-за зламанага на другой рэпетыцыі пальца… І тады я вырашыў, што проста абавязаны давесьці да ведама нашага народа, які даверыў несьці крыштальны сасуд нашай стабільнасьці Юрыю, што з’явілася сапраўднай прычынай паразы нашай краіны. Гэты артыкул я накіраваў у два галоўныя выданьні: “Мірны Атам” і “СаўБелію”, а таксама ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Краіна павінна ведаць сваіх герояй, якія ідуць да апошняга, не зважаючы на адарваныя ў барацьбе канечнасьці. Менавіта такія людзі, як гэты маленькі трынаццацігадовы хлопчык з гучным беларускім імем Юры, павядуць нашых нашчадкаў да светлай, непадкупнай і незалежнай будучыні. Этіс Аціс Анімаціс!

Кім
Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Добавить статью в закладки

One comment

  1. Василь Уфоедов
    #1

    Вось, ну нарэшце, рэпартаж з пятлей на шыі… амаль што. а Юру шкада, но я ўпэўненны, ён яшчэ адарвецц на даросным еўрабачаньні…